Тэмпературныя рэкорды пачатку ліпеня

Пачатак ліпеня адзначыўся тэмпературнымі рэкордамі. Так, сярэднясутачны паказчык у 22 градусы Цэльсія другога ліпеня трымаўся больш за два дзесяцігоддзі — з 1992 года. Сёлета сярэдняя тэмпература за суткі склала 24 градусы.

Максімальная тэмпература на працягу сутак таксама абнавіла свой паказчык. У тым жа 1992 годзе паветра прагрэлася да +29 градусаў, а сёлета — да +30.
Наступны дзень таксама стаў рэкордным. Сярэднясутачная тэмпература ў 22 градусы была зафіксавана ў 2002 годзе. Сёлета гэты паказчык перасягнуты яшчэ на 2О. Максімальная тэмпература таксама пераўзышла на два градусы — з 28,5О да 30,5О.
Небывалая рэкордная спёка пасля Дня Незалежнасці змянілася надыходам прахалоды і выпадзеннем дажджоў. Паводле шматгадовых назіранняў, нормай за дэкаду ў ліпені лічыцца выпадзенне 30 міліметраў ападкаў. Зараз з чацвёртага ліпеня выпала 38 міліметраў. Вільгаць і сонца вельмі патрэбны раслінам на палях, зараз яны актыўна растуць, набіраюцца сіл і пажыўных рэчываў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>