На базе Заслонаўскай сярэдняй школы ў аздараўленчым лагеры дзённага знаходжання адпачываюць пяцьдзясят пяць дзяцей з першага класа па сёмы

На базе Заслонаўскай сярэдняй школы ў аздараўленчым лагеры дзённага знаходжання адпачываюць пяцьдзясят пяць дзяцей з першага класа па сёмы. Працуюць два атрады: “Сузор’е” (малодшага ўзросту) і “Рамантыкі” (старэйшага). Праграма адпачынку вельмі насычаная. Правялі экспрэс-інтэрв’ю “Раскажы пра сябе”, інтэлектуальную гульню “Што? Дзе? Калі?”, конкурс малюнкаў “Я малюю свет”, вусны часопіс “Я здароўе зберагу”, спартландыю.
У рамках прафілактычнай акцыі “Канікулы без дыму і агню” лагер наведалі супрацоўнікі РАНС. Выратавальнікі прадэманстравалі адукацыйную кінастужку, распавялі пра часопіс “Юны выратавальнік”, правялі практычныя заняткі, на якіх кожны жадаючы прымерыў форму выратавальніка.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>