Перапынены палёт

У РАУС звярнуліся дзве жанчыны пенсійнага ўзросту, адна жыве ў Барысаве, другая ў Мінску. Аб’ядноўвае іх тое, што яны абедзве маюць дачы ў вёсцы Ляхавічы. Раніцай яны прыехалі на дачы і былі непрыемна ўражаны: у дамах было выстаўлена па акну, а ў пакоях — сляды нейкага злодзея.

Той шныраў, збіраючы прадукты харчавання і адзенне. Нейкія прычыны прымушалі яго выскокваць з дамоў, не давёўшы злачынную задуму да канца. Супрацоўнікі аддзялення крымінальнага вышуку пасля правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў прыйшлі да высновы, што да спробы крадзяжу мае непасрэднае дачыненне непрацуючы жыхар вёскі Забор’е Чашніцкага раёна, 1989 года нараджэння. Падазроны арыштаваны, яму прад’яўляецца абвінавачанне па арт. 14 і 205 Крымінальнага кодэкса.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>