На адпачынак у “Плаўна”

Гасцінічны комплекс “Плаўна” Бярэзінскага біясфернага запаведніка размешчаны за 15 км ад адміністрацыйнага цэнтра гэтай прыродаахоўнай установы, на беразе маляўнічага ляснога возера. Добраўпарадкаваныя адна-, двух- і трохпакаёвыя нумары аформлены ў нацыянальным стылі. У кожным з іх ёсць тэлевізар, халадзільнік, а ў нумарах катэгорыі “люкс” — кандыцыянер.

Маецца верталётная пляцоўка, ахоўваемая аўтастаянка, рамантычныя альтанкі, месцы для пікнікоў, лазня і ўладкаваная пляжная зона. Арганізуюцца рыбная лоўля і лодачныя прагулкі. У рэстаране гасцінічнага комплексу вам прапануюць разнастайнае меню беларускай кухні і эксклюзіўныя стравы з дзічыны.

Ветэранскія будні

Савету ветэранаў, раённым арганізацыям таварыстваў інвалі¬даў і інвалідаў па зроку выдзелены памяшканні, дзе яны могуць праводзіць сходы. Памяшканні адрамантаваны, у іх устаноўлена тэлефонная сувязь. Створаны належныя ўмовы для правядзення рэпетыцый народнага хору “Ветэран” і гуртка самадзейнасці таварыства інвалідаў па зроку. Гэтыя калектывы мастацкай самадзейнасці прымаюць удзел у святах, іншых знамянальных падзеях, якія адбываюцца не толькі на Лепельшчыне, але і за яе межамі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>