Лепельскі спартсмен Сцяпан Папоў атрымае дыплом Fair-play за жэст справядлівай барацьбы

Лепельскі спартсмен Сцяпан Папоў атрымае дыплом Fair-play за жэст справядлівай барацьбы. Кандыдатуру знакамітага самбіста вылучыў Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі пры падтрымцы Міжнароднай федэрацыі самба і Беларускай асацыяцыі спартыўнай прэсы. Гэты жэст Сцяпан прадэманстраваў у фінале Першых Еўрапейскіх гульняў у паядынку супраць азербайджанца Аміла Гасімава, калі дапамог саперніку пакінуць спартыўную пляцоўку. У гісторыі беларускага спорту толькі два спартсмены былі адзначаны падобным чынам: трохразовы алімпійскі чэмпіён па вольнай барацьбе Аляксандр Мядзведзь і чэмпіён Еўропы па настольным тэнісе Уладзімір Самсонаў. Сцяпан Папоў стане трэцім у ганаровым спісе. Узнагароджанне адбудзецца ў венгерскім Будапешце ў кастрычніку на спецыяльнай цырымоніі.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>