У Лепельскім раёне на дзевяці маршрутах працуе мабільная бібліятэка

470x0_8e4d66bb4aaf5e37a9f2a855f3a1200a___jpg____4_6fa30828 У раёне на дзевяці маршрутах працуе мабільная бібліятэка. За кожным маршрутам замацаваны работнік аддзела абслугоўвання цэнтральнай раённай бібліятэкі.
За мінулы год зрабілі сорак дзевяць выездаў, абслужылі тысячу сямнаццаць чытацкіх наведванняў, выдалі на рукі 5239 асобнікаў кніг і перыядычных выданняў. Сёлета зрабілі дзесяць выездаў па губінскім, заазерскім, грыгаравіцкім, дражненскім, чэрскім, крайцаўскім, караевіцкім, верабскім маршрутах.
Усяго ў зоне абслугоўвання мабільнай бібліятэкі сорак два населеныя пункты, дзе пражывае 1693 чалавекі, з іх чатырыста дваццаць пяць пастаянных чытачоў.
Віктар ЛЯШЧЫНА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>