Раман Васільеў (прозвішчы і імёны дзеючых асоб нашага аповеду зменены па этычных прычынах) — інвалід другой групы. Судзімасці на момант злачынства не меў

1393315053_img-20131019130423-144 Раман Васільеў (прозвішчы і імёны дзеючых асоб нашага аповеду зменены па этычных прычынах) — інвалід другой групы. Судзімасці на момант злачынства не меў. Аднак намер у адносінах жыхаркі райцэнтра Марыі Надзеінай насіў менавіта злачынны характар. Склаліся паміж мужчынам і кабетай непрыязныя адносіны. Не будзем удавацца ў глыбіню канфлікту. На жаль, процістаянне магло закончыцца трагічна.
Як распавядаў на судовым пасяджэнні Раман, аднойчы вырашыў адпомсціць жанчыне і падпаліць яе дом у райцэнтры. Увечары наліў у бутэльку з бензапілы гаручую вадкасць, уставіў туды замест кнота анучку і падаўся да жылой пабудовы грамадзянкі. Тая была акурат дома. Можа, тэлевізар глядзела, можа, па якіх хатніх справах завіхалася. Не ведала-не гадала якая бяда падпільноўвае яе. А тым часам Раман падпаліў самаробны кнот і кінуў бутэльку ў напрамку дома. Гаручая сумесь запалала…
Марыя адчула пах дыму. Жвава выбегла на вуліцу і ледзьве прытомнасць не страціла ад відовішча. Смуродна палаў ужо гумавы дыванок. Вырашыла ратавацца пакуль уласнымі сіламі. Вадой патушыла полымя. Да вялікай бяды заставаўся, як кажуць, адзін крок.
Лепяльчанка неадкладна выклікала супрацоўнікаў міліцыі. Па свежых слядах знайшлі зламысніка. Раман раскайваўся на судзе. Яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на адзін год. Паводле артыкула 78 Крымінальнага кодекса вырашана не прыводзіць прыгавор у дзеянне, калі на працягу года падсудны не здзейсніць новае злачынства.
Усялякае ў нашым вірлівым жыцці здараецца. Ды варта трымаць сябе ў рамках закона. Нельга вырашаць спрэчкі такім злачынным чынам. Пакаранне немінучае.
Дзяніс ЖУРКО,
памочнік пракурора раёна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>