Пра магчымую здзелку па куплі-продажы боепрыпасаў лепельскім аператыўнікам стала вядома загадзя

Пра магчымую здзелку па куплі-продажы боепрыпасаў аператыўнікам стала вядома загадзя. За прадаўцом сталі сачыць, калі ён яшчэ толькі збіраўся яе ажыццявіць.

Выбраўшы зручны момант, міліцыянеры затрымалі лепяльчаніна 1990 года нараджэння. У яго знойдзены 181 патрон калібрам 5,6 міліметра да дробнакалібернай вінтоўкі ТОЗ-8. Па заключэнні экспертызы, гэтыя патроны прыгодныя для выкарыстання па прызначэнні. Прадавец меў намеры збыць іх жыхарам Лепеля. Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу па артыкулах 14 і 295 Крымінальнага кодэкса (незаконныя дзеянні з агнястрэльнай зброяй і боепрыпасамі).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>