Cельгасфіліял “Заазер’е” пасяўныя работы вядзе поўным ходам. За дзень у гаспадарцы расходуецца па дзве з паловай-тры тоны дызельнага паліва

Cельгасфіліял “Заазер’е” пасяўныя работы вядзе поўным ходам. За дзень у гаспадарцы расходуецца па дзве з паловай-тры тоны дызельнага паліва. Зазначым, што сюды ўключаюцца і работы па абслугоўванні жывёлагадоўчых фермаў і комплексаў.
Па сем гектараў за дзень пераворваюць два трактарысты. Узнята 123 гектары, і кожны дзень гэтая лічба прырастае яшчэ на 14-15 га. На дадзенай аперацыі задзейнічаны два трактары МТЗ-1221 з чатырохкорпуснымі плугамі.
Падрыхтоўка глебы да сяўбы вядзецца больш інтэнсіўнымі тэмпамі, па 58-60 гекатараў за дзень. Справа паскараецца дзякуючы таму, што даволі шмат зямлі было пераарана яшчэ з восені.
Сяўба ажыццяўляецца двума пасяўнымі агрэгатамі. Першы, АПП-6Д, падчэплены да трактара МТЗ-3522, якім кіруе Сяргей Касцюковіч. Маладому мужчыне ўласцівыя лідарскія якасці, імкненне зрабіць сваю справу як мага лепш. Літаральна на кожным этапе работ, дзе ён удзельнічае, становіцца лідарам, перадавіком. Вось і цяпер імя Сяргея на першым радку Дошкі гонару.
З навясным агрэгатам Lemken працуе механізатар Іван Буйніцкі, таксама спрактыкаваны работнік. Разам яны сеюць зернебабовыя культуры — сумесь аўса і гароху. Гэты прадукт вельмі каштоўны пры скормліванні каровам, яны аддзячваюць высокімі надоямі.
Наш кар.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>