Выхаванцы Лепельскай дзіцячай школы мастацтваў прынялі ўдзел у конкурсе юных піяністаў “Натхненне”, які праходзіў у Наваполацкім музычным вучылішчы

Выхаванцы Лепельскай дзіцячай школы мастацтваў прынялі ўдзел у конкурсе юных піяністаў “Натхненне”, які праходзіў у Наваполацкім музычным вучылішчы. На суд журы вынеслі свае выступленні больш за 70 піяністаў. Акрамя лепяльчан у мерапрыемстве ўдзельнічалі вучні школ мастацтваў Полацка, Наваполацка, Глыбокага і Паставаў. “Паэтычная карцінка” Грыга, “Такаціна” Рачкоўскага, “Прэлюдыя” Баха… Адзін за адным са сцэны ліліся папулярныя музычныя творы.

Выступленні лепяльчан атрымалі высокую адзнаку членаў журы. Давід Дыман, які займаецца ў педагога Таццяны Ермаловіч, заняў у конкурсе другое месца. Другое месца прысуджана таксама Уладзіславе Куляшовай (выкладчык Вольга Александровіч). Трэцяе месца заняла Лізавета Шляпо, якая спасцігае навыкі ігры на фартэпіяна ў выкладчыка Ірыны Фільчанкавай. Юныя піяністы прывезлі з конкурсу Дыпломы і шмат яркіх уражанняў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>