На сцэне Лепельскага раённага Дома культуры была паказана пастаноўка “Яр” у выкананні выхаванцаў тэатральнай студыі дзіцячай школы мастацтваў

IMG_8897 На галоўнай сцэне раённага Дома культуры на днях была паказана пастаноўка “Яр” у выкананні выхаванцаў тэатральнай студыі дзіцячай школы мастацтваў. Аўтара гэтых радкоў спектакль вельмі зацікавіў сярод іншага таму, што ставіцца не ўпершыню. У 2006 годзе ён быў прадэманстраваны сіламі тагачасных маленькіх тэатралаў. Аднак час ідзе, і кіраўнік студыі рэжысёр Віктар Джамілашвілі зноў вярнуўся да таго матэрыялу.

Да пачатку спектакля глядзельная зала запоўні­лася, знайсці вольнае месца было цяжкай справай. Пастаноўка была зроблена такім чынам, што ўся дзея праляцела літаральна на адным дыханні. Гледачы, сярод якіх больш за палову былі дзеці, з цікавасцю сачылі за прыгодамі галоўных герояў Гордага, Чорнага, іншых сабак, якіх воля лёсу, а часцей абыякавасць і бяздушнасць лю­дзей, закінула на дно жыцця — у яр. Кожны выжывае як можа, слабейшыя збіваюцца ў зграю, многія азлобленыя на людзей. Іншыя мараць сустрэць свайго чалавека. Нават кот Ямамота знаходзіць сваё месца сярод сабак.

Вельмі ярка і выразна выведзены вобраз Яра. Ён распавядае гісторыі асобных жывёлін, успамінае даўні міф аб тым, як калісьці, у старажытныя часіны, чалавек і сабака жылі побач і гаварылі на адной мове. А потым лю­дская пыха, фанабэрыстасць, жорсткасць разбілі гэтае сяброўства.

Спектакль заканчваецца трагічна, на сцэне застаецца толькі Яр, які людзі вось-вось гатовыя засыпаць зямлёй дзеля далейшай будоўлі. Іх не хвалюе нічога, акрамя іх уласнага дабрабыту, прыбытку. Такія каштоўнасці, як сяброўства, спагада, губляюць сваю вартасць.

Пасля заканчэння спектакля многія дзеці і дарослыя выходзілі з залы са слязамі на вачах.

Распавядае Максім Тарасаў, які прыйшоў з усёй сям’ёй:

— Калі мая дачка пачала займацца ў тэатральнай студыі, я стаў хадзіць на спектаклі. Спадабалася настолькі, што прыходжу і тады, калі яна не ўдзельнічае, проста для свайго задавальнення.

Васіль

МАТЫРКА.

 На здымку: сцэны са спектакля.

Фота аўтара.

IMG_8893 IMG_8894 IMG_8895 IMG_8896

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>