Выстава праваслаўнай літаратуры — такую назву атрымала выстава праваслаўнай літаратуры “Кніжны свет праваслаўя”

170_big2 Такую назву атрымала выстава праваслаўнай літаратуры “Кніжны свет праваслаўя”, адкрыццё якой адбылося ў чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі. “300 слоў мудрасці”, “Духоўны суразмоўца. Святы Праведны Іаан Кранштадцкі”, “Думкі хрысціяніна”, “Подзвігі жанчын-хрысціянак”, “Псалтыр”, “Святое евангелле”… Шэраг цікавых твораў прадстаўлены на выставе з фонду цэнтральнай раённай бібліятэкі. Акрамя таго, тут можна ўбачыць старажытныя праваслаўныя выданні XIX стагоддзя, якія захоўваюцца ў праваслаўным храме імя Ражства Хрыстова.
На адкрыццё выставы прыйшлі вучні сёмых — дзявятых класаў сярэдняй школы №1. Цёпла прывітаў гасцей, падрабязна расказаў аб кніжных выданнях, прадстаўленых на выставе, настаяцель храма Праабражэння Гасподня іерэй Сергій Ляшкевіч. Загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі Ганна Васілеўская пазнаёміла юных чытачоў з праваслаўнымі творамі.
Наш кар.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>