12 гадоў працуе ў КУВП “Бароўка” Лепельскага раёна вадзіцелем Аляксандр Кекіш

67 12 гадоў працуе ў КУВП “Бароўка” вадзіцелем Аляксандр Кекіш. За гэты час змяніў некалькі машын, была “Ніва”-лятучка ў кузаве пікап, на якой развозіў па аб’ектах брыгады і інструмент, абсталяванне. А зараз у яго спецмашына — ГАЗ з асенізатарскай бочкай. Такая тэхніка — адзіная на ўсё прадпрыемства, якое абслугоўвае ваенныя гарадкі Бароўку, Заслонава, Межыцу і больш за тры дзясяткі вялікіх і маленькіх вёсак па наваколлі. Таму і працы хапае, асабліва ўвесну і ўвосень.
У той час, як многія прадпрыемствы з мэтай зэканоміць пераводзілі аўтапарк на дызельныя рухавікі, КУВП “Бароўка” пайшло іншым шляхам: перавяло машыны на выкарыстанне звадкаванага газу. Аўтамабіль Аляксандра таксама аснашчаны газавым абсталяваннем.
Тэкст і фота
В. МАТЫРКІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>