Прыгожыя і працавітыя. Ганаровыя граматы былі ўручаны Жанчынам года Лепельшчыны

IMG_8966 М - 31 На святочным канцэрце, прымеркаваным да Дня жанчын, былі ўзнагароджаны 17 лепяльчанак, якія адзначаны высокім званнем Жанчыны года Лепельшчыны. Ганаровыя граматы і кветкі ўручаў старшыня райвыканкама Барыс Яфрэмаў. Сярод узнагароджаных прадстаўніцы самых розных прафесій. Будаўнічую сферу прадстаўляе тынкоўшчыца КРБУП “Будаўнік” Галіна Васільеўна Жарнасек. Не забытая сфера сацыяльнай абароны, сярод узнагароджаных загадчыца аддзялення ТЦСАН Таццяна Міхайлаўна Міснік, загадчыца аддзялення кругласутачнага ўтрымання “Святліца” Алена Леанідаўна Чувіліна. Шмат прыгожых і старанных жанчын працуюць у такіх “сугуба мужчынскіх” галінах, як транспарт і дарожнае будаўніцтва. Сёлета звання Жанчыны года Лепельшчыны ўдастоены бухгалтар ДБУ-34 Галіна Васільеўна Шнаркевіч, кладўшчыца АТП-14 Валянціна Віктараўна Мазго, інспектар па кадрах ДРБУ-202 Святлана Ўладзіміраўна Казлоўская. Аднак традыцыйна “жаночымі” лічацца педагагічныя прафесіі, у іх лепшымі прызнаны намеснік па вучэбнай рабоце дзяржпрафліцэя Святлана Анатольеўна Адахоўская і галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорта і турызма Алена Іосіфаўна Скур’ят.

Дапамагаюць падтрымліваць надзейную сувязь спецыяліст па маркетынгу раённага вузла электрычнай сувязі Святлана Васільеўна Праскаловіч, інструктар раённага вузла паштовай сувязі Марыя Фёдараўна Смажэўская.

Алеся Мікалаеўна Макаранка працуе маляром у КУВП “Бароўка”, пра яе толькі самыя добрыя словы кажуць калегі па працы, кіраўніцтва, а самае галоўнае – жыхары і карыстальнікі тых аб’ектаў, дзе яна працавала.

Сферу медыцыны прадставілі медсястра Новавалосавіцкай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі Наталля Сцяпанаўна Казанцава, загадчыца цэнтральнай аптэкі Вольга Лёгкая, інспектар па кадрах ДРАЦ “Жамчужына” Ірына Васільеўна Паўлава і інспектар па кадрах Лепельскай аблпсіхбальніцы Таццяна Казачонак. У многім дзякуючы працоўным старанням такіх жанчын, як жывёлавод Святлана Васільеўна Босая, СВП “Пражэктар” сёння займае адну з лідзіруючых пазіцый у раёне па вытворчасці малака і продажы яго дзяржаве. А потым у перапрацоўцы гэтага малака самы непасрэдны ўдзел прымае інжынер па стандартызацыі і сертыфікацыі МКК Людміла Сяргееўна Гузянок.

Не забыты і гандаль, званне Жанчыны года Лепельшчыны заслужыла прадавец універсама Ларыса Сцяпанаўна Субот.

Пра кожную можна казаць шмат самых цёплых, самых узвышаных слоў, бо акрамя выканання працоўнага абавязку яны яшчэ годна нясуць высокае званне МАЦІ, захавальніцы сямейнага дабрабыту і цеплыні.

Пасля афіцыйнай часткі Жанчын Лепельшчыны і ўсіх гасцей канцэртам павіншавалі выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў.

Васіль МАТЫРКА.

IMG_9016 М - 31 IMG_9031 М - 31 IMG_8969 М - 31 IMG_8959 М - 31

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>