Пульс Лепельшчыны за 6 сентября

Папоўніўся судзейскі корпус

Ва ўрачыстай абстаноўцы прынялі прысягу 140 народных засядацеляў раённага суда. Удзел народных засядацеляў прадугледжваецца ў тым выпадку, калі абвінавачваецца непаўналетні або пакаранне, якое прадугледжваецца абвінаваўчым артыкулам, можа быць больш дзесяці гадоў пазбаўлення волі. Да выканання адказнага абавязку вылучаюцца грамадзяне Беларусі, старэйшыя за 25 гадоў, якія станоўчым чынам характарызуюцца па месцы асноўнай працы і не маюць канфліктаў з законам.

 Лядненскія намалоты

 Паспяхова завершана жніво ў ААТ “Лядна”. З 680 гектараў збожжавых намалочана 2260 тон зерня ў бункернай вазе. Сярэдняя ўраджайнасць склала 33,4 ц/га. Азімая пшаніца сёлета ўрадзіла слаба, толькі 26 ц/га, затое парадавалі ячмень і авёс — адпаведна 40 і 43,8 г/ца. Наперадзе абмалот сотак вяскоўцаў і ўборка кукурузы, бульбы да морквы.

Хоць касой касі

 Жнівенскія дажджы з навальніцамі разбудзілі грыбніцы маслёнкаў, падбярозавікаў, падасінавікаў. Асабліва ўрадзілі лісічкі і шампіньёны. Лепяльчане вяртаюцца з “ціхага палявання” з поўнымі кошыкамі дароў лесу.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>