У гаспадарках Лепельшчыны праводзіцца ачыстка і праверка насення траў для веснавой сяўбы. План – 90 тон

yastrebovka43_t Калі сярэднестатыстычнаму гараджаніну, які мае толькі дачныя соткі, сказаць пра траву, ён адразу замахае рукамі, маўляў, непатрэбнае мне пустазелле! І дададуць: “Навошта траву тую сеяць, яна сама і так вунь якая вырастае, як у песні, па пояс”. Іх абвяргае галоўны аграном па насенняводстве раённай станцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Наталля Фядзько:

— Лепельшчына выбрала прыярытэтам у развіцца сельскай гаспадаркі малочную жывёлагадоўлю. А гэта ў першую чаргу кармы, бо малако ў каровы на языку. Асновай кармавой базы рагуль з’яўляюцца травы, а вось кукуруза, збожжа – дадатковыя кампаненты, хаця і яны таксама вельмі важныя. Таму за травастоямі трэба своечасова даглядаць. У пачатку вясны важна не ўпусціць час і зрабіць падсеў траў кандыцыйным, правераным насеннем.

Паводле нарматываў, палі трэба засяваць сумесямі злакавых і бабовых траў. На гектар высяваецца ад 23 да 31,3 кілаграма насення траў у залежнасці ад якасці глебы, патрэбаў.

— На пачатак сакавіка ва ўсіх гаспадарках раёна пры плане 90 тон у наяўнасці маецца 92,2 тоны насення траў, — каменціруе Наталля Віктараўна. — Аднак правераны з іх толькі 69,9 тоны, або 78 працэнтаў. Кандыцыйнымі прызнаны 68,7 тоны, або 76 працэнтаў. Цімафееўкі пры плане ў 30 тон маюць 31,95 тоны, з іх 25,2 тоны ўжо правераныя, прызнаныя кандыцыйнымі – 85 працэнтаў ад патрэбы. У “Заазер’і” і “Чарэйшчыне” ёсць 1,2 тоны аўсяніцы, насенне яжы знаходзіцца на праверцы. Каля 60 тон нарыхтавана насення бабовых траў: канюшыны і донніку. Апошні, дарэчы, сёлета будзе вырошчваць толькі СФГ “Паземшчына”.

На сто працэнтаў праверылі сваё насенне траў і атрымалі адпаведныя дакументы ААТ “Лядна”, СВФ “Заазер’е”, ААТ “Лепельскі райаграсэрвіс”, КУВСГП “Лепельскае”, сялянскія фермерскія гаспадаркі “Паземшчына” і “Азімка”. Сельскагаспадарчае вытворчае прадпрыемства “Пражэктар” сваё насенне траў здало ў Віцебск, у бліжэйшы час яго праверка завяршыцца, і неўзабаве можна будзе вызджаць у поле.

Васіль МАТЫРКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>