Ланцуг дэкаратыўны

Мужчына 1960 года нараджэння, работнік КУВП ЖКГ “Лепель”, наводзіў парадак на магілах родзічаў, зрабіў дэкаратыўную агароджу з ланцугоў.

Атрымалася прыгожа, сціпла, але разам з тым сімвалічна. Аднак нейкія зладзюгі, не маючы ў душы нічога святога, садралі гэтыя ланцугі, каб здаць іх на металалом.
Міліцыянеры высветлілі, што на могілках пашуравалі двое — жыхар вуліцы 2-я Чапаева 1982 г. н. і жыхар Пушкінскай 1985 г. н. Апошні, дарэчы, ужо быў раней судзімы за крадзеж. Украдзенае вернута.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>