Не далічылася слоікаў

Жанчына 1951 года нараджэння, жыхарка вуліцы Камсамольская, як і многія лепяльчане, захоўвае частку кансерваванай прадукцыі з уласнай гаспадаркі на верандзе.

Слоікі былі састаўлены радкамі. Аднак аднойчы яна некалькіх недалічылася, аб чым паведаміла ў міліцыю. Высветлілася, што крадзеж — справа рук лепяльчаніна, жыхара вуліцы Ясеніна, 1971 года нараджэння, раней ужо судзімага за аналагічнае злачынства. Супраць яго ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 205 Крымінальнага кодэкса, украдзенае вернута.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>