На адзіным дні інфармавання вялася гаворка аб дзяржаўнай палітыцы ў сферы аховы здароўя

На адзіным дні інфармавання вялася гаворка аб дзяржаўнай палітыцы ў сферы аховы здароўя, а таксама аб тым, што яна з’яўляецца важнай складаючай часткай нашай беларускай сацыяльна арыентаванай дзяржавы. Інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Віктарам Азаронкам на гэты раз завітала ў калектыў дзяржаўнай установы “Лепельскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі”, дзейнасць якой накіравана на захаванне санітарных нормаў і правілаў ва ўсіх сферах эканомікі і сацыяльнага жыцця, у тым ліку на падтрыманне належнага добраўпарадкавання на вуліцах і дваравых тэрыторыях горада, вёсак. Прынамсі, Віктар Уладзі­міравіч параіў замацаваць супрацоўнікаў установы за пэўнымі вуліцамі, штомесячна падводзіць вынікі зробленага, папярэ­джваць людзей аб недахопах, выпісваць прадпісанні аб іх ухіленні з указаннем канкрэтных тэрмінаў выканання, а ў выпадках ігнаравання прадпісанняў прыцягваць вінаватых да адміністрацыйнай адказнасці.

Намеснік начальніка РАУС Аляксандр Калінічэнка паведаміў, што зарэгістраваная колькасць злачынстваў на Лепельшчыне застаецца на ранейшым узроўні. У 2015 годзе ў лячэбна-працоўны прафілакторый было накіравана 57 чалавек, а сёлета — 10. Летась у правапарушальнікаў было канфіскавана 5,3 тоны спіртаўтрым­ліваючай вадкасці, з пачатку бягучага года — больш за 0,3 тоны.

На ўмовах платы падаткаў у бюджэт за зямлю і нерухомасць, падаходнага і іншых падрабязна спынілася ў сваім выступленні намеснік начальніка аддзела кантролю за фізічнымі асобамі інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Лепельскім раёне Таццяна Каралевіч.

Начальнік аддзела арганізацыі рознічнага гандлю раённага спажывецкага таварыства Алена Жарнасек расказала аб аптымізацыі, ліквідацыі філіялаў, змяншэнні колькасці працуючых, прымаемых мерах па пашырэнні асартыменту і якасці прадаваемых харчовых і прамысловых тавараў, належным сучасным афармленні і рамонце гандлёвых аб’ектаў.

Аб павелічэнні кошту жыллёва-камунальных паслуг для насельніцтва, эканоміі паліўна-энергетычных рэсурсаў, аптымізацыі колькасці работнікаў праінфармаваў намеснік дырэктара КУВП ЖКГ “Лепель” Сяргей Маркавец. Агульны кошт “жыроўкі” для аднапакаёвай кватэры вырас дзесьці на 100 тысяч рублёў, двухпакаёўкі — 130 — 150 тысяч рублёў. Гарадская лазня пачала працаваць два дні на тыдзень: у суботу — душавыя, нядзелю — лазня з парылкай. На канкрэтнае пытанне аб тым, калі з’явіцца гарачая вада ў жыхароў шматпавярховага дома па вулі­цы Барысаўскі тракт, 138, Сяргей Міхайлавіч патлумачыў, што цяпер тут вядзецца абуладкаванне цеплапункта, манціруецца неабходнае абсталяванне, робіцца належная тэхнічная аснастка. Усе гэтыя работы мяркуецца завяршыць у першым паўгоддзі.

Інспектар інспекцыі нагляду і прафі­лактыкі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Ігар Грыгарэнка акцэнтаваў увагу прысутных на тым, што сёлета ў раёне ўжо адбылося чатыры пажары, на якіх адзін чалавек загінуў. Таму надзвычай важна, каб ва ўсіх жылых дамах і кватэрах, на вытворчых аб’ектах меліся аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі.

Аб сёлетнім Годзе культуры падрабязна распавяла намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Тамара Бароха.

Мікалай

ГАРБАЧОЎ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>