І ў Латвіі даведаліся пра лепельскага Цярэшку

У сялянска-фермерскай гаспадарцы “Люкжына” “жанілі Цярэшку”.

— Традыцыя правядзення гэтага цікавага народнага абраду-гульні бярэ пачатак яшчэ з часоў Полацкага княства, — расказвае арганізатар мерапрыемства Вольга Маханенка.  “Жаніцьба Цярэшкі” занесена ў спіс нематэрыяльных каштоўнасцяў Беларусі па праграме ЮНЭСКА. Абрад меў тэрытарыяльную аснову і захаваўся на Лепельшчыне ў жывой традыцыі.

Сабралася на свята шмат моладзі, прадпрымальнікі з Мінска, Докшыцаў, Глыбокага. Былі гаспадары мясцовых аграсядзібаў — Антаніна Шуневіч (“Бяседа”), Аляксей Часнакоў “Двор Парэчча”, носьбіт аўтэнтычнай культуры Валянціна Крыцкая і інш. Каля паўсотні ўдзельнікаў гульні ледзьве змясціла зала.

Удзельнічалі беларускамоўныя ансамблі “Вурай” і “Рокаш”. Здымкі вялі тэлеканалы “Мір-24” і БТ-1.

Пазнаёміўся са святочным абрадам консул Латвіі ў Віцебску, завітаўшы ў “Люкжына”.

Віктар ЛЯШЧЫНА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>