Не забяспечваецца на Віцебшчыне выкананне запланаваных мерапрыемстваў па ўключэнні ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай маёмасці.

Не забяспечваецца на Віцебшчыне выкананне запланаваных мерапрыемстваў па ўключэнні ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай маёмасці. Не забяспечана спісанне і пастаноўка на кансервацыю больш за палову аб’ектаў.

Невыкананне запланаваных мерапрыемстваў дапушчана па прычыне адсутнасці належнай арганізацыі работы па ўключэнні ў гаспадарчы абарот маёмасці і кантролю за ходам яе выканання з боку асобных ўпаўнаважаных на тое дзяржаўных органаў, а таксама з-за фармальнага падыходу шэрага балансатрымальнікаў да рэалізацыі важнай задачы. Не забяспечваецца паўната фарміравання пераліку невыкарыстоўваемай і неэфектыўна выкарыстоўваемай маёмасці, у тым ліку па прычыне няякаснай інвентарызацыі.

Скажам, Лёзненскім райвыканкамам не быў уключаны ў адпаведны пералік будынак школы ў в. Асіпенкі, перададзены ў бязвыплатнае карыстанне ААТ «Віцебскі алейнаэкстракцыйны завод». Аб’ект не выкарыстоўваўся  ў вытворчай дзейнасці з 2012 года. Больш таго,  у 2013-м адсюль укралі 140 секцый чыгуннага радыятара.

Аршанскім райвыканкамам было запланавана выкарыстанне ва ўласных мэтах двух навучальных карпусоў у г. Орша пасля комплексных рамонтных работ арыентыровачным коштам больш за 6 млрд руб. Гэтыя аб’екты з сакавіка 2014 года лічацца на балансе аддзела адукацыі, які мяркуе выкарыстаць іх для размяшчэння супрацоўнікаў аддзела, а таксама ўстаноў дадатковай адукацыі. Пры гэтым на 2015 год фінансаванне гэтых работ не прадугледжвалася. Прапанавана змяніць спосаб уключэння названай маёмасці ў гаспадарчы абарот.

Маюць месца факты прыняцця фармальных рашэнняў аб нібыта ўцягванні невыкарыстоўваемай маёмасці ў гаспадарчы абарот, а таксама прадстаўлення ў фонд «Віцебскаблмаёмасць» інфармацыі аб рэалізацыі запланаваных мерапрыемстваў пры фактычным іх невыкананні. Так, кіраўнікі арганізацый-балансатрымальнікаў выдаюць загады аб выкарыстанні маёмасці ва ўласных мэтах альбо аб яго спісанні без выканання  работ. Напрыклад, Талачынскі райвыканкам па ўласнай ініцыятыве пры адсутнасці адпаведнай інфармацыі ад балансатрымальніка інфармаваў аб зносе 5 будынкаў, якія фактычна не былі спісаны ў сувязі з неправя­дзеннем іх дэмантажу.

Калегіяй Камітэта прапанавана прыцягнуць да адказнасці службовых асоб выканаўчых камітэтаў, якія прадставілі скажоную інфармацыю аб ходзе выканання даручэння Кіраўніка дзяржавы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>