Пульс Лепельшчыны за 19 августа

Аўсяная абарона

Каля вёскі Домжарыцы, якая з’яўляецца цэнтральнай сядзібай Бярэзінскага запаведніка, свабодныя ад лясных насаджэнняў зямельныя плошчы з поўдня і захаду на дзесятках гектараў засяваюцца аўсом і іншымі збожжавымі культурамі, што дазваляе зменшыць патравы агародаў мясцовых жыхароў дзікамі, а таксама стварае прыгожы, эстэтычны выгляд ваколіц населенага пункта.

  Кузня кадраў

 Лепельскае аддзяленне абласной дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы па веславанні на байдарках і каноэ з’яўляецца “кузняй кадраў” для Віцебскай абласной школы алімпійскага рэзерву. Зараз у горадзе над Дзвіной у гэтай прэстыжнай навучальнай установе прадаўжаюць удасканальваць спартыўнае майстэрства і павышаць свой агульнаадукацыйны ўзровень лепяльчане Аляксандр Гінтофт, Аксана Кулікава, Максім Міснік, Мікіта Сумінаў і Максім Хадасок.

  Па фіксаваных цэнах

 Кіраўніцтва ААТ “Лядна” з мэтай сацыяльнай падтрымкі сваіх працаўнікоў і пенсіянераў прыняло рашэнне аб тым, што гэтыя катэгорыі насельніцтва могуць набыць збожжа ў прадпрыемства для сваіх гаспадарчых патрэб па фіксаваных цэнах. Так, авёс прапануецца па 550 рублёў, ячмень – па 597, азімая пшаніца – па 715 рублёў за кілаграм.

  Атрад “Пакаленне”

 Пасля невялікага перапынку ў Заслонаўскай школе адкрыўся ваенна-патрыятычны атрад “Пакаленне”. Шаснаццаць падлеткаў кожны дзень займаюцца па спецыяльнай праграме.

Праграма атрада надзвычай насычаная і разнастайная. Дзень алімпійскіх рэкордаў і паездка ва Ушачы на “Прарыў”, тактычныя заняткі на палігоне і экскурсія ў музей пошукавага батальёна.

  Азімы клін

 Азімы пасяўны клін у ААТ “Лядна” сёлета плануецца на плошчы 520 га. Папярэдняя разбіўка па культурах наступная: пад пшаніцу 320 га, трыцікале і жыта – па сто.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>