Падарункі дзецям

У рамках дабрачыннай акцыі “Клопат аб дзецях” наведалі прытулак для непаўналетніх у Лепелі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анфім Міхалевіч і прадстаўнік Упраўлення справамі Прэзідэнта нашай краіны Аляксандр Асмалоўскі. Госці сустрэліся з дзецьмі, якія выхоўваюцца ў гэтай установе, азнаёміліся з умовамі пражывання, вучобы, правя­дзення вольнага часу.

За час работы ў прытулку пабывала каля 800 дзяцей, з іх вернута ў біялагічныя сем’і — 596, аддадзены пад апеку — 41, перададзены на выхаванне ў прыёмныя сем’і — 48, змешчаны ў дзіцячыя дамы сямейнага тыпу — 3, паступілі ў сярэднеспецыяльныя і прафесіянальна-тэхнічныя навучальныя ўстановы — 5, дэпартаваны за межы краіны, як дзеці замежных грамадзян — 3, накіраваны для далейшага знаходжання ў дзяржаўных установах — школах-інтэрнатах і дзіцячых дамах — 93. Прытым колькасць апошніх накіраванняў зменшылася да мінімуму. Напрыклад, калі за ўвесь мінулы год у школы-інтэрнаты і дзіцячыя дамы трапіла на выхаванне толькі чацвёра дзяцей, то сёлета пакуль ніводнае дзіця не спасцігнуў гэты не зусім зайздросны лёс.

Госці падарылі ўстанове камп’ютар, шафы для захоўвання адзення, дывановыя вырабы, пыласос, цацкі, цукеркі і іншыя ласункі, што сабралі для іх работнікі прадпрыемстваў Упраўлення справамі Прэзідэнта, члены ГА “Белая Русь” і БРСМ.

 Мікалай ГАРБАЧОЎ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>