Мілы кут маіх дзядоў

Менавіта так называецца міні-музей, створаны ў памяшканні бібліятэкі Стайскага сельскага Дома культуры. Як адзначаюць нашы бабулі, у даўнія часы дзяўчына лічылася самай лепшай нявестай тады, калі яна мела багаты пасаг з вышыванага адзення, ручнікоў, абрусаў.

Гледзячы на шыкоўныя экспанаты музея, на некалькі хвілін вяртаешся ў мінулае, у часы маладосці нашых бабуль і дзядуль.

Немагчыма не захапляцца самабытным майстэрствам дзяўчат-рукадзельніц, якія сваімі рукамі стваралі незвычайную прыгажосць, увасабляючы на тканіне свае натхненне і фантазію. У міні-музеі, гэтым незвычайным куточку, прадстаўлены ўвазе гледача карціны, вышытыя крыжыкам, вышываныя ручнікі, сурвэткі, прадметы старога побыту. Аўтарам ідэі стварэння гэтага цудоўнага музея стала загадчыца Стайскай бібліятэкі Алена Пацэла.

Мы ганарымся сваім мінулым. Наша ж галоўная задача — захаваць прадметы старога побыту і перадаць іх сваім нашчадкам, каб наступныя пакаленні не пераставалі захапляцца ўменнем і душэўнай прыгажосцю сваіх дзядоў.

Святлана СІЛЬВАНОВІЧ.

 На здымку: “Мілы кут маіх дзядоў” у Стайскай бібліятэцы нікога не пакідае раўнадушным.

Фота аўтара.   

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>