Калі вы знайшлі падазроны прадмет

Жывучы ў сучасным грамадстве, якое пастаянна і дына­мічна мяняецца, зусім няцяжка аказацца ў месцах масавага адпачынку людзей. Як правіла, гэта разнастайныя акцыі, шэсці, канцэрты, выступленні зорак эстрады, клубы, вакзалы, гандлёвыя цэнтры і проста прыпынкі грамадскага транспарту. Нягледзячы на пастаянную прысутнасць супрацоўні­каў міліцыі, стабільнасць у гэтых месцах можа быць парушана ў любы момант дзеяннямі дэструктыўных сіл, якія, выкарыстоўваючы супрацьпраўныя формы і метады, спрабуюць прыцягнуць добрапрыстойных грамадзян у падазроныя авантуры з дасягненнем сваіх антыгуманных мэтаў. Таму заўсёды вельмі важна звяртаць увагу на падазроных людзей і прадметы. Для таго каб засцерагчы сваю маёмасць, неабходна выконваць няхітрыя і разам з тым вельмі важныя правілы.

Ніколі не трэба прымаць ад незнаёмых асоб пакеты і сумкі, падымаць забытыя рэчы: скрынкі, сумкі, мабільныя тэлефоны і кашалькі. Вельмі важна звяртаць асаблівую ўвагу на з’яўленне незнаёмых асоб і пакінутыя імі падазроныя прадметы. Неабходна быць асабліва ўважлівымі. Дзе б ні быў знойдзены падазроны прадмет (у грамадскім транспарце, на вуліцы, ва ўстанове або ў пад’ездзе дома), трэба абавязкова паведаміць аб сваёй знаходцы. Нельга датыкацца да яе. У падобнай сітуацыі чалавек павінен дзейнічаць проста: штосьці знайшоў — паведаміў, адышоў на бяспечную адлегласць. Вам абавязкова прыйдуць на дапамогу.

Бацькам неабходна тлумачыць сваім дзецям, што любы прадмет, знойдзены на вуліцы або ў пад’ездзе, нават калі ён выглядае прывабна, можа ўяўляць небяспеку.

Для таго каб пазбегнуць магчымых непрыемнасцей, трэба кіравацца элементарнымі правіламі асабістай бяспекі, быць уважлівымі да сябе і іншых, а таксама звяртаць увагу на любыя падазроныя дробязі.

Пра ўсе факты парушэння грамадскага парадку і іншыя супрацьпраўныя дзеянні неабходна звяртацца ў міліцыю па тэлефоне 102.

 Іна СМІРНОВА,

начальнік штаба

Лепельскага РАУС

капітан міліцыі.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>