“Увага — узрост!”

З першага па чацвёртага снежня бягучага года на тэрыторыі Лепельскага раёна праводзяцца спецыяльныя комплексныя мерапрыемствы “Увага — узрост!”. Галоўная мэта — павышэнне ўзроўню бяспекі пажылых людзей, забеспячэнне асабістай і маёмаснай бяспекі гэтай катэгорыі грамадзян. У цяперашні час на тэрыторыі Лепельскага раёна здараюцца крадзяжы і махлярскія дзеянні ў адносінах пажылых. Правапарушэнні ўчыняюцца махлярамі, у тым ліку цыганскай нацыянальнасці, якія на падставе аказання сацыяльнай дапамогі і паслуг па продажы тавараў, медыкаментаў, а таксама каляровых металаў раз’язджаюць на аўтамашынах па вёсках, заходзяць у дамы, адцягваюць увагу гаспадароў і ўчыняюць крадзяжы.

Пры з’яўленні ў пэўным населеным пункце такой катэгорыі асоб трэба паведамляць па тэлефонах 102 або 4-15-51, інфармаваць дзяжурнага па РАУС, а калі магчыма, то і ўказваць дзяржаўныя нумары аўтамабіля, прыкметы падазроных асоб.

Для захавання маёмасці дапамогуць простыя меры перасцярогі. Нельга пакідаць ключы ад кватэр, дамоў пад дыванком або ў паштовай скрынцы. Не трэба паведамляць аб сваёй працяглай адсутнасці ў час знаходжання ў водпуску або ў гасцях. Не варта адчыняць дзверы незнаёмым людзям або тым, каго не запрашалі. Неабходна ўмацаваць замкі і дзверы ў кватэрах, дамах, забяспечыць іх вочкамі і ланцужкамі. Пажадана ўзгадніць з суседзямі па доме ўзаемнае назіранне за кватэрамі, дамамі адзін аднаго пры працяглай адсутнасці. Самы надзейны гарант захаванасці маёмасці — устаноўка прыбораў ахоўнай сігналізацыі.

На пытанні аховы можна атрымаць адказы ў раённым аддзяленні Дэпартамента “Ахова” па тэлефонах: 4-45-13, 4-28-38, 4-81-30 або 4-82-79 (кругласутачна).

Ігар МІХНО,

начальнік аддзела

аховы правапарадку

і прафілактыкі Лепельскага РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>