Першы лёд вельмі небяспечны

Набліжэнне зімы адчуваеца па першых марозіках, неўзабаве рэкі і азёры будуць скаваныя льдом. Многія рыбаловы-аматары не могуць дачакацца той пары, калі можна будзе выйсці на лёд, прасвідраваць палонку. Аднак пры гэтым забываюць пра небяспеку, якую нясе з сабой першы, крохкі, нетрывалы лёд. У мінулым годзе зафіксавана больш за дзесяць выпадкаў, калі лепельскія рыбаловы праваліліся пад лёд. На вялікае шчасце, ніхто не ўтапіў­ся, усім небаракам паспелі дапамагчы. У першую чаргу на дапамогу прыходзілі сябры-рыбаловы, камусьці ўдалося выбрацца самому.

Каб не стаць ахвярай, раім строга прытрымлівацца пэўных правілаў бяспекі. У першую чаргу, не выходзіць на лёд, пакуль не будзе ўпэўненасці ў яго таўшчыні, трываласці. Па магчымасці трэба выбіраць неглыбокія месцы для лоўлі рыбы, мець у запасе прылады для самавыратавання і ўмець імі карыстацца. І яшчэ вельмі важна не хадзіць на лёд аднаму. Як паказвае практыка, спрактыкаваны, вопытны таварыш побач — 90 працэнтаў упэўненасці, што не патонеш.

Аляксандр САДОЎСКІ,

інспектар групы прапаганды і навучання РАНС,

старшы лейтэнант

унутранай службы.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>