Ртуць у шафе

  Не паспелі службоўцы з РАНС супакоіцца пасля выяўлення ў Лепелі трох кілаграмаў ртуці (“Лепельскі край” №90 за 10 лістапада, 6-я стар.), як літаральна праз пару дзён, увечары 12 лістапада, на пульт дзяжурнага зноў паступіла паведамленне пра аналагічную знаходку.

Чалавек набыў у Слабадзе стары дом. Наводзячы парадак у пабудове, новы гаспадар звярнуў увагу на гумавую грушу, знойдзеную ў шафе. Ёмістасць была герметычна закаркавана. На баках знаходзіліся незразумелыя надпісы, лічбы, з якіх цяжка было зразумець, што за змесціва. Аднак мужчыну насцярожыла падазрона цяжкая вага — амаль тры кілаграмы. Ён і патэлефанаваў спачатку ў міліцыю, а адтуль паведамленне было перанакіравана ў РАНС.

Выратавальнікі з усімі перасцярогамі забралі небяспечны груз, даставілі яго ў спецыяльнае сховішча.

Застаецца толькі гадаць, адкуль, якім чынам смяротна небяспечны метал апынуўся ў шафе вясковай хаты. Верагодна, гэта адгалоскі 90-х гадоў, калі ртуць прымалі за вельмі вялікія грошы.

Аляксандр САДОЎСКІ,

інспектар групы прапаганды і навучання РАНС,

старшы лейтэнант унутранай службы.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>