Пральня ў Лепелі

499 У глыбіні двара, які месціцца па вуліцы Ленінская паміж гарадской лазняй і магазінам “Дражна” — уваход у асобны будынак. Асталявалася тут пральня камунальнага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства “Бароўка”. Прыёмшчыца заказаў Тамара Загарулька зазначыла:

— Выконваем заказы прадпрыемстваў, устаноў і насельніцтва па мыцці і ачыстцы ад бруду бяліз­ны, адзення, куртак, спецвопраткі, падушак, пярын і іншых рэчаў паўсядзённага ўжытку. Вытворчы працэс максімальна механізаваны і аўтаматызаваны, устаноўлена сучаснае імпартнае абсталяванне, таму працуе разам са мной толькі адзін аператар Раіса Грыдасава. Удвух спраўляемся.

— Якія машыны і механізмы выкарыстоўваеце?

— Перш за ўсё тры прафесійныя пральныя машыны расійскай вытворчасці — у залежнасці ад вагі рэчаў, якія трэба давесці да ладу.

У нас маецца дзве сушкі. Прытым адна з іх была куплена і зманціравана зусім нядаўна — каля аднаго года таму.

Ужо тры гады надзейна працуе сучасны прасавальны каток (каландар).

Сёлета зманціравана новая сістэма вентыляцыі — сучасная выцяжка, пасля чаго поўнасцю знік з паветра нават кандэнсат і дробны пыл. Створаны амаль ідэальныя ўмовы для працы.

У пральні чатыры вялікія памяшканні: для прыёму бялізны і іншых рэчаў, а таксама мыцця, сушкі і прасавання. Акрамя таго, маецца невялікі пакой для адпачынку, душавая і прыбіральня.

— Якія расцэнкі?

— Напрыклад, мыццё, сушка і прасаванне аднаго кілаграма бялізны каштуе 23,5 тысячы рублёў, а рабочых куртак і спецвопраткі — 22,4 тысячы.

Асабліва хачу звярнуць увагу на такую бытавую паслугу, як чыстка падушак з выкарыстаннем спецыяльных фільтраў, з апрацоўкай ультрафіялетавымі промнямі, поў­ным вызваленнем пер’я ад бруду, кляшчоў і іншых мікраскапічных насякомых і заменай старой насыпкі падушкі на новую, што каштуе ўсяго 17,6 тысячы рублёў за адзін кілаграм.

— Якія вынікі вытворчай дзейнасці пральні за дзесяць месяцаў?

— Усяго аказана бытавых паслуг на 578 міль­ёнаў руб­лёў.

Мікалай ГАРБАЧОЎ.

На здымку: (злева направа) прыёмшчыца заказаў Тамара Загарулька і аператар пральнага абсталявання Раіса Грыдасава.

 Фота аўтара.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>