Прагноз і факт

У крызісных варунках працаваць няпроста. Кожны крок наперад даецца цяжкавата. Аднак любую дарогу адолее той, хто насуперак нават самым песімістычным прагнозам і цяжкасцям прагматычна ацэньвае сітуацыю і пакрокава рухаецца да пастаўленай мэты. За студзень — верасень 2015 года прамысловым комплексам выраблена прамысловай прадукцыі ў фактычных цэнах з улікам давальніцкай сыравіны на 1,2 трыльёна рублёў. Тэмп росту па індэксе фізічнага аб’ёму склаў 99,2 працэнта. Запасы гатовай прадукцыі на 1 кастрычніка  — 21 працэнт да сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці ў фактычных цэнах, аб’ём адгружанай інавацыйнай — 87,4 млрд руб. Паказчык па энергазберажэнні за студзень — чэрвень забяспечаны на ўзроўні мінус 3,8.

Тэмп росту экспарту тавараў па выніках студзеня — верасня пралічваецца на ўзроўні 81,9 працэнта, без уліку рэспубліканскіх прадпрыемстваў — 81,8.

Знізіўся рознічны тавараабарот гандлю, грамадскага харчавання, інвестыцыі ў асноўны капітал, валавая вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі. Адсутнічаюць паступленні прамых замежных інвестыцый, у тым ліку прамых на чыстай аснове.

Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата за студзень — жнівень складае 5190,0 тыс. руб., у тым ліку за жнівень — 5446,0 тыс.

Раённы выканаўчы камітэт адзначыў нездавальняючую работу шэрага су­б’ектаў гаспадарання па забеспячэнні бясстратнай работы, некаторых кіраўнікоў — па прыцягненні прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове (без уліку запазычанасці прамому інвестару за тавары, работы, паслугі), прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове і інш. Намечаны меры па аздараўленні эканомікі рэгіёна.

 

 

Бюджэтны мерыдыян

 

 

 

Хочам лепей жыць — варта лепш рупіцца на кожным рабочым месцы. А нашы даброты сілкуюцца менавіта з раённага бюджэту. У галоўную рэгіянальную скарбонку за дзевяць мінулых  месяцаў  паступіла 247172,6 млн руб., з іх уласных даходаў — 120018,5 млн, альбо 57,3 працэнта гадавога паказчыка. План уласных паступленняў бюджэтаў сельсаветаў  рэалізаваны на 69,7 працэнта. Найбольшая даходная доля прыпадае на падаходны  і падаткі на дададзены кошт і ўласнасць.

У такой даволі складанай абстаноўцы варта  ў першую чаргу арыентавацца на прыцягненне ў бюджэт дадатковых даходаў. Што маецца на ўвазе?  Максімальнае павышэнне ставак падаткаў, размяшчэнне грашовых сродкаў на дэпазітных рахунках банкаў, продаж зямельных участкаў. Дарэчы,  паступленне мясцовых падаткаў і збораў падсілкавала бюджэт на 8198,1 млн руб. Бюджэтнымі арганізацыямі прыцягнута сродкаў ад дзейнасці, якая прыносіць  даходы,  5355,5 млн руб.

Выдаткі бюджэту склалі 256863,6 млн рублёў. У поўным аб’ёме забяспечана фінансаванне заработнай платы, выкананы абавязацельствы па аплаце ацяплення, электраэнергіі, харчавання і медыкаментаў.

Нельга змоўчаць аб такім красамоўным і пераканаўчым факце. Вяртанне падатку на прыбытак па выніках работы за 2014 год ААТ  «Лепельскі малочнакансервавы камбінат» і стратная праца сёлета прывялі да адмоўнага сальда ў бюджэце раёна за дзевяць  месяцаў у памеры 8590,3 млн руб. І ўвогуле кантрасны бюджэтны негатыў дапоўнілі нізкія паступленні ў цэлым.  Прагназуецца недаатрыманне ўласных даходаў бюджэту ў суме  45,0 млрд руб.

Фінансавы аддзел райвыканкама абавязаны забяспечыць суровы рэжым эканоміі сродкаў, узмацніць кантроль і адказнасць кіраўнікоў арганізацый, якія фінансуюцца з бюджэту, за прыняцце абавязацельстваў, не прадугледжаных планавымі асігнаваннямі і што садзейнічаюць росту крэдыторскай запазычанасці.

 

 

 

 

Пітное вода-забеспячэнне

 

 

Рэалізацыя праграмы “Чыстая вада” садзейнічае павышэнню надзейнасці, мадэрнізацыі і далейшаму развіццю цэнтралізаваных сістэм пітнога водазабеспячэння і водаадвядзення, павышэнню якасці пітной вады і ачысткі сцёкавых вод, паляпшэнню абароны падземных крыніц ад забруджвання. Асноўныя аб’ёмы паслуг па гэтых паказчыках насельніцтву аказваюць ЛКУВП ЖКГ «Лепель», КУВП “Бароўка».

У рамках пітнога водазабеспячэння вызначаны паказчыкі забяспечанасці насельніцтва цэнтралізаванымі крыніцамі, стану інжынерных сетак і збудаванняў. За апошнія гады гэты паказчык па горадзе Лепель складае 84,2 працэнта, па вёсках — 65,2. Значэнне паказчыка прыведзена па Лепельскім КУВП ЖКГ «Лепель». Па КУВП «Бароўка» ён дасягнуў  86 працэнтаў.

Для паляпшэння санітарна-тэхнічнага стану гаспадарча-пітнога водазабеспячэння насельніцтва і рацыянальнага выкарыстання вады ВКУ ЛКУВП ЖКГ “Лепель” пракладзена 12,6 кіламетра  сетак водаправода.

Практычна ў стадыі завяршэння знаходзіцца другая чарга аб’екта «Водазабеспячэнне г. Лепеля» з будаўніцтвам яшчэ адной артэзіянскай свідраві­ны і 3,8 кіламетра сетак водаправода. Гэта дазволіць надзейна забяспечыць водазабеспячэнне горада Лепель з закальцоўкай сістэмы і павялічыць прапускную яе здольнасць у два разы. Рэканструкцыя воданапорнай вежы, якая аднесена да праекта другой чаргі і знаходзіцца ў аварыйным стане, дазволіць рэалізаваць праект у поўным аб’ёме.

Па выніках лабараторных выпрабаванняў не стандартных пробаў вады ў месцах водазабору перад паступленнем у размеркавальную сетку ў кропках водазабору вонкавай і ўнутранай водаправоднай сеткі па мікрабіялагічных паказчыках не зарэгістравана. Пры ўсім тым  маецца перавышэнне ПДК у вадзе па колькасці жалеза. Прадпрыемствамі жыллёва-камунальнай гаспадаркі распрацаваны графікі ачысткі, прамывання і дэзінфекцыі сетак. Распрацавана рабочая праграма вытворчага кантролю якасці пітной вады таксама нецэнтралізаванага водазабеспячэння.

Уладзімір ШАЎЧЭНКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>