Пераможнае шэсце

На адкрытым першынстве Полацка па дзюдо нашыя спартсмены СДЮШАР “Асі­лак” памерыліся сіламі з найбольш моцнымі сваімі равеснікамі 1998-2000 гадоў нараджэння з іншых гарадоў вобласці. У спаборніцтвах прынялі ўдзел не толькі гаспадары татамі, але і прадстаўнікі Віцебска, Наваполацка, Докшыц і Ушач.

Пераможны поступ распачаў лепяльчанін Аляксандр Пашкевіч, які заняў першае месца ў вагавай катэгорыі да 29 кілаграмаў. Яго добры пачын падтрымаў Аляксандр Крупін, які стаў пераможцам у вагавай катэгорыі да 32 кілаграмаў. Прадоўжылі пераможнае шэсце нашых землякоў Дзмітрый Грук і Сяргей Ганчар, якія былі мацнейшымі ў вагавых катэгорыях да 42 і 50 кілаграмаў.

Другія месцы заваявалі ў сваіх вагавых катэгорыях Кірыл Кузьмічонак і Уладзіслаў Пшонка, трэція – Ула­дзіслаў Клундук, Артур Раоаханах і Арцём Глушанок.

“Асілак” у прызёрах

У Жодзіна прайшоў рэспубліканскі турнір па самба сярод хлопчыкаў 1999-2000 гадоў нараджэння, прысвечаны памяці знакамітага палкаводца, Маршала Савецкага Саюза Канстанціна Ракасоўскага. Выхаванец Лепельскай СДЮСШАР “Асілак” Мікіта Сальнікаў, выступаючы ў вагавай катэгорыі да 42 кілаграмаў, заваяваў на гэтых спаборніцтвах ганаровае трэцяе месца.

Другая на татамі

Выхаванка СДЮШАР “Асілак” Алена Гайсянковіч вучыцца ў 11 класе гімназіі, пастаянна сябруе са спортам, дасягае добрых вынікаў у барацьбе на татамі. Выступаючы ў складзе зборнай каманды вобласці па дзюдо на першынстве краіны па праграме алімпійскіх дзён моладзі ў Маладзечна сярод дзяўчат 1994-1995 гадоў нараджэння, Алена заняла ў вагавай катэгорыі да 57 кілаграмаў ганаровае другое месца.

Змагаюцца ў фінале

Закончыліся папярэднія гульні чэмпіянату раёна па міні-футболу. У фінал спаборніцтваў выйшлі каманды “Агняборац” (раённы ад­дзел па надзвычайных становішчах), “Звязда” (Межыца), ЛКУВП ЖКГ “Лепель”, КУВП “Бароўка”, “Фаварыт” (зборная прадпрымальнікаў) і “Каласок” (зборная школьнікаў). Матчы паміж імі праходзяць па суботах і нядзелях у фізкультурна-аздараўленчым цэнтры.

М. АЗЁРНЫ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>