Жизненный путь Исаака Прицкера — пример мужества и честности

a4d06ea5-3a8d-4b65-86f4-aaf8edaac6a7cbda9b00-650b-4704-895e-49965e550d303 красавіка бягучага года пайшоў з жыцця Ісаак Прыцкер, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, падпалкоўнік, жыццёвы шлях якога стаў узорам мужнасці, адвагі і бязмежнай любові да Радзімы. Ісаак Эмануілавіч — з тых людзей, якія жылі сумленна, былі гатовы выканаць свой службовы абавязак, гадавалі дзяцей, падымалі краіну пасля разрухі і голаду.

Ісаак Эмануілавіч нарадзіўся ў далёкім 1924 годзе ў Кіеве.

Скончыўшы 7 класаў агульнаадукацыйнай школы ў 1939 годзе, паступіў у спецыяльную артылерыйскую школу ў Кіеве, дзе выкладалі агульнаадукацыйныя дысцыпліны і ваенныя. Такія ўстановы адукацыі падобныя на сучасныя сувораўскія вучылішчы. На лета навучэнцы артылерыйскай школы выяз­джалі ў лагеры, якія месціліся за 30 кіламетраў ад Кіева. Там ставілі палаткі, дзе і жылі.

Раптам 22 чэрвеня 1941 года ўначы пачуліся стрэлы, але ніхто не звярнуў на гэта ўвагу. Вырашылі, што проста ідуць вучэнні. Аднак раніцай паведамілі, што пачалася вайна…

З успамінаў ветэрана год таму…

— Нам выдалі зброю. Немцы ў гэты час заслалі да нас парашутыстаў-дыверсантаў, якія разразалі правады і здзяйснялі іншыя перашкоды. Нашай задачай было іх знішчаць.

Калі немцы падышлі да Кіева, нас пасадзілі на параход і адправілі ў Днепрапятроўск. Адтуль мы накіраваліся ў Харкаў, а потым — у Казахстан. Там дыслакавалася ўстанова, дзе я скончыў 10 класаў. Гэта было ў 1941 го­дзе. Потым, у 1942-м, выпускнікоў школы адправілі ў Разанскае артылерыйскае вучылішча, дзе я і атрымаў званне лейтэнанта. Разам з іншымі хлопцамі нас накіравалі на Заходні фронт, за Смаленск, дзе я быў камандзірам узвода.

Падчас, як мы ўварваліся ў Мінск, я быў камандзірам батарэі. Пасля таго, як мы падбілі некалькі танкаў, астатнія адступілі. Бой завязаўся каля Дома афі­цэраў, які ў той час адзіны уцалеў. Наша сталіца знаходзілася ў такіх руінах, што немагчыма было праехаць. На заходняй ускраіне горада фашысты спрабавалі прарвацца. Я ж, камандзір батарэі, загадаў адкрыць агонь. Нашы панеслі страты, але ў немцаў яны былі нашмат большыя. Немагчыма забыць жахлівыя карціны вызвалення Магілёва — машыны ехалі па трупах. Баі былі вельмі цяжкія і працяглыя, шмат страт панёс наш народ.

*   *   *

Ісаак Эмануілавіч — удзельнік вызвалення Беларусі, у прыватнасці, горада Мінска. Франтавік узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі і Айчыннай вайны I ступені. Дзень Перамогі ён сустрэў у званні капітана на пасадзе начальніка разведкі артылерыйскай дывізіі. Воінскае фарміраванне стаяла на ўскраіне Берлі­на.

Родныя Ісаака Эмануілавіча захоўваюць як дарагую сямейную рэліквію 8 падзяк Сталіна ветэрану Вялікай Айчыннай вайны за разгром усходне-прускай групоўкі нямецкіх войскаў на паўднёвым заха­дзе ад Кёнігсберга, за авалоданне гарадамі Аленштайнам, Віленбергам, Хайлігенбайлам, Браўнсбергам і Артэльсбургам, за акружэнне і ліквідацыю групы нямецкіх войскаў на паўднёвым усходзе ад Берліна і іншыя, а таксама шмат узнагарод раённага, абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў.

Адразу з Берліна пасля заканчжэння вайны Ісаак Эмануілавіч трапіў у Лепельскі раён. Тут ён працягваў службу ў Заслонаве, ажаніўся з лепяльчанкай Валянцінай, з якой пражыў 68 шчаслівых гадоў.

Да таго ж Ісаак Эмануілавіч служыў у Слоніме, Ваўкавыску, Гродне, Бабруйску, Старых Дарогах і на Курыльскіх астравах.

Пазней 20 гадоў ён працаваў старшынёй калгаса “Зара” ў Чашніцкім раёне. Быў таксама дзяржаўным інспектарам па закупках і якасці сельгаспрадуктаў ў Чашніцкім, а потым — Лепельскім раёнах. На гэтай пасадзе Ісаак Эмануілавіч рупіўся да выхаду на заслужаны адпачынак.

Час бяжыць няўмольна… З кожным годам застаецца ўсё менш і менш адважных франтавікоў, тых, хто бачыў падзеі 1941-1945 гадоў. А таму з кожным годам нам, нашчадкам, трэба глыбей асэнсоўваць урокі вайны.

Нялёгкі франтавы шлях Ісаака Эмануілавіча стаў яркай старонкай гераічнага мінулага нашай краіны. Светлую памяць пра мужнасць і адвагу ветэрана мы захаваем у сваіх сэрцах і перададзім наступным пакаленням.

Наталля ХРАПАВІЦКАЯ

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>