Передовые работницы Лепельщины

img_9587На фотаздымку – работніцы свінагадоўчага комплекса ЗАТ «Віцебскаграпрадукт» ў вёсцы Дражна Таццяна Марчанка, Валянціна Марыняк і Надзея Свабода. Вось як яны расказваюць пра сваю работу:
– Я працую асемянатарам, – пачынае Валянціна Мікалаеўна. – Ад мяне ў многім залежыць, колькі народзіцца парасят, якія затым будуць атрыманы прывагі. Пасля асемянення трэба прасачыць, як праходзіць пароснасць, ажыццяўляюцца апаросы.
Працягвае Таццяна Мікалаеўна:
– Я даглядаю свінаматак. Мае асноўныя абавязкі – карміць жывёлу, сачыць за станам яе здароўя. Калі заўважу непарадак, абавязкова паведамляю ветурачу ці іншаму спецыялісту. Здараецца, прымаю і апаросы.
У абавязкі Надзеі Уладзіміраўны ўваходзіць догляд за парасятамі. Вось што яна паведаміла:
– Праз некаторы час, як парасяты пабудуць пад свінаматакай, іх адымаюць і перадаюць пад мой догляд. Мы іх падрошчваем, умацоўваем імунітэт, а затым маладняк перавозіцца на іншыя комплексы, дзе ўжо гадуецца да забойных кандыцый.
Па выніках мінулага года перадавыя работніцы прызнаны лепшымі сярод сваіх спецыяльнасцяў. Дзякуючы намаганням іх, а таксама іх калег, свінаводы Лепельшчыны ўстойліва займаюць адны з першых радкоў у рэспубліканскіх вытворчых спаборніцтвах.
Тэкст і фота В. МАТЫРКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>