Пульс Лепельшчыны за 19 кастрычніка

Збожжа — дзяржаве

Сельскія гаспадаркі раёна сёлета прадалі дзяржаве 4000 тон збожжа. З іх 3550 тон паступілі на Віцебскі камбінат хлебапрадуктаў, 450 — у філіял “Полацкае піва” ААТ “Крыніца”.
Найбольш збожжа рэалізавалі сельгаскааператыў “Чарэйшчына” (681 тона), сельгаспрадпрыемства “Лепельскае” (572 тоны), сельгасфіліял “Заазер’е” (530 тон).

Папоўніўся аўтапарк

За бягучы год парк тэхнікі МКК папоўніўся пяццю адзінкамі. Набылі экскаватар на базе трактара МТЗ, два мікрааўтобусы УАЗ для выездаў брыгад па рамонце халадзільнага абсталявання на фермах. Грузавая тэхніка папоўнілася аўтафургонам ГАЗ-3309 і аўтацыстэрнай-малакавозам МАЗ.

Сонца на Сонечнай

Жыхары вуліцы Сонечная ў вёсцы Звязда не чакалі, пакуль сельсавет паставіць ім плот з боку праезнай часткі, а самі нацягнулі металічную сетку-рабіцу. Такая агароджа не хавае ад людскога вока і сонечных промняў палісаднікі — жыхары вуліцы ператварылі агародчыкі ў стракатыя кветнікі.

Дэмаграфічная сітуацыя

За першую палову кастрычніка ў раёне нарадзіліся 11 дзяцей. За гэты ж перыяд памерлі 15 чалавек. У сямі выпадках прычынай смерці сталі захворванні сістэмы кровазвароту, дзве смерці – з-за анкалагічных захворванняў, столькі ж – па старасці. Чатыры чалавекі памерлі з-за знешніх прычын (атручванні, траўмы, алкаголь).
За дзевяць месяцаў нарадзіліся 254 немаўляці, зарэгістраваны 431 выпадак смерці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>