Пульс Лепельшчыны за 18 студзеня

Грамадскае самакіраванне

У Бароўцы створаны калегіяльныя органы грамадскага самакіравання – восем дамавых камітэтаў, у склад якіх уваходзяць каля 30 чалавек. Разам з органамі мясцовай улады яны вырашаюць праблемы жыццезабеспячэння людзей і добраўпарадкавання.

Актыўна працуюць у складзе дамавых камітэтаў Алег Дымнікаў, Сяргей Расказаў, Галіна Стрэльчанка і іншыя мясцовыя жыхары.

Страхавыя ўзносы

У 2010 годзе прадстаўніцтвам Белдзяржстраху па Лепельскаму раёну сабрана страхавых узносаў з прадпрыемстваў, устаноў і насельніцтва на 3,1 млрд. рублёў, што больш, чым на дзесяць працэнтаў перавышае суму, якая паступіла ў папярэднім годзе.

Дэкларацыі

Як паведамілі ў Інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах РБ па Лепельскаму раёну, на дзясятага студзеня індывідуальнымі прадпрымальнікамі пададзены 10 дэкларацый па ўплаце падаходнага падатку. Яшчэ 16 дэкларацый пададзены пры прымяненні спрошчанай сістэмы падаткаабкладання. Па ўплаце адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў пададзены 57 дэкларацый. З усіх вышэйпералічаных толькі адна пададзена ў электронным выглядзе.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>