Пульс Лепельшчыны за 15 кастрычніка

Ферма-пераможца

Падведзены вынікі абласнога спаборніцтва сярод малочна-таварных ферм машыннага даення за верасень. За дасягненне найлепшых вынікаў у вытворчасці, продажы і павышэнні надояў пераможцам прызнаны калектыў малочнатаварнай фермы “Велеўшчына” сельгаспрадпрыемства “Пражэктар”, якой загадвае Ларыса Садоўская.

Новая тэхніка

Сёлета машынна-трактарны парк сельгасфіліяла “Заазер’е” значна папоўніўся. З пачатку года набылі пяць трактароў “Беларус”, два агрэгаты для ўнясення тукаў, самаходны апырсквальнік пасеваў “Раса”, аўтамабіль МАЗ, пасяўны агрэгат АПП-6Д, дыскатар, прэс для пакетавання сянажнай масы, пагрузчык “Амкадор”.

Запаведніцкі ромб

Па канфігурацыі тэрыторыя Бярэзінскага запаведніка напамінае ромб, выцягнуты з поўначы на поўдзень на 58 км, і з захаду на ўсход на 27 км. Крайняя паўночная кропка знаходзіцца ў двух кіламетрах на ўсход ад вёскі Лясіны Ушацкага раёна, паўднёвая — у адным кіламетры на поўнач ад вёскі Ельніцы Барысаўскага раёна, заходняя — у двух кіламетрах на ўсход ад вёскі Гарэлае гэтага ж раёна, і ўсходняя — у адным кіламетры на ўсход ад былой вёскі Цярэшкі Лепельскага раёна.

Падарожжа на веласіпедах

Лепяльчане Васіль Хацкевіч, Анатоль Хаванскі і Уладзімір Крыцкі супольна з трыма паплечнікамі з Наваполацка на веласіпедах уздоўж Чорнага мора аб’ехалі Таманскі паўвостраў Краснадарскага краю, на пароме пераправіліся цераз Керчанскі праліў у крымскі горад Керч, аб’ехалі Азоўскае ўзбярэжжа Крыма і, пераадолеўшы паўвостраў, прыехалі ў чарнаморскую Феадосію.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>