Пульс Лепельшчыны за 12 сакавіка

Падлеткавы клуб

У клубе “Стасункі”, падлеткі праходзяць школу камунікабельнасці. Займаюцца тут адзінаццаць чалавек. Двое дзяцей – з неўладкаваных сем’яў. Працуюць па праграме “Я, ты, мы”. Дзеці прымаюць удзел у шэрагу мерапрыемстваў. Напрыклад, праходзіла акцыя “Падары кнігу бібліятэцы”, пад час якой кніжны фонд папоўніўся без малога сотняй выданняў. Для падлеткаў арганізавана выстава “Урокі не па падручніку”.

Жыццёвы выбар

Мы выбіраем жыццё” – выставу пад такою назваю ў бібліятэцы адкрывае карта Беларусі, стылізаваная пад інфармацыйна-паказальны экран, на якім змешчаны фатаграфіі, малюнкі. Іх тэма – шкодныя звычкі, якія перашкаджаюць паўнавартасна жыць – курэнне, алкагалізм, наркаманія і г.д. Змешчаны таксама кароткія інфармацыйныя блокі, якія распавядаюць пра шкоду гэтых звычак.

У вольны час

Апошнім часам на стэндах у бібліятэцы можна было пабачыць дзве экспа­зіцыі. Адна з іх называлася “Твой вольны час” і мела шырокі  тэматычны спектр, другая прысвячалася 90-годдзю з дня нараджэння Народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна. Аматары беларускай кнігі паймелі магчымасць далучыцца да творчасці класіка. Асаблівай папулярнасцю карысталася экспазіцыя ў прадстаўнікоў старэйшага і сярэдняга пакалення.

“Душагрэйка”

Пажылыя людзі і інваліды знайшлі ў бібліятэцы ціхую бухту, сабраўшыся разам у клубе “Душагрэйка”. Дванаццаць чалавек згуртаваліся тут, сярод іх двое маладых людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Праводзяць цікавыя пасяджэнні, напрыклад, адным з апошніх пасяджэнняў было “Любоўю будзем выратаваны”, чытаюць кнігі, вядуць інтэлектуальныя размовы. Цікава, што да некаторых сваіх сяброў, якія не маюць магчымасці прыйсці ў бібліятэку, удзельнікі клуба наведваюцца дадому, прыносяць ім кніжкі.

“Мой родны кут”

Выстава пра Лепельшчыну ў бібліятэцы носіць назву “Мой родны кут”. Тут сабраны кнігі пра наш край, творы мясцовых літаратараў. Змешчаны таксама фотаматэрыялы.

Арганізаваны тэматычны прагляд літаратуры “Паглядзі і падзяліся, ці тваё гэта чытанне?” Праводзяцца апытанні чытачоў на тэму “Любімая кніга сям’і”.

Усяго ў мінулым годзе бібліятэка сабрала 1640 чытачоў, а толькі з пачатку гэтага года іх ужо налічваецца не менш як шэсцьсот.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>