Прэзентацыя выставы
Новы год у раённым Доме рамёстваў пачаўся з цікавай падзеі – прэзентацыі выставы мясцовых мастакоў пад назвай “Лепельшчына любімая мая…” На ёй майстры пэндзля прадставілі свае карціны, якія былі створаны імі ў час сумесных пленэраў – выездаў у розныя маляўнічыя, звязаныя з выдатнымі гістарычнымі і культурнымі падзеямі, нечым важным адметныя месцы нашага роднага краю.
Першы пленэр адбыўся ў жніўні 2009 года ў ваколіцах возера Лепельскае. Увосень таго ж года прайшоў яшчэ адзін пленэр у вёсцы Таронкавічы, паблізу помніка архітэктуры — бровара XIX стагоддзя, які ўзведзены з рознакаляровых, прыгожа апрацаваных камянёў. Незабыўнае ўражанне засталося ў мастакоў і ад наведвання вялікага, так званага рабінавага каменя і мясцовага сярэдневяковага помніка гісторыі – могільніка з каменнымі крыжамі.
Вясной 2010 года мастакі прынялі ўдзел у трэцім пленэры — ў вёсцы Верабкі, праз якую праходзіў суднаходны канал Бярэзінскай воднай сістэмы, што злучае рэкі Бярэзіна і Заходняя Дзвіна.
— Ніякія, нават высакаякасныя сучасныя фотаздымкі не заменяць карціны мастакоў, створаныя імі на аснове, здавалася б, зусім аднолькавых прыродных ландшафтаў і размешчаных на іх архітэктурных пабудоў, — адзначыла дырэктар раённага Дома рамёстваў Алена Барадзейка. – Справа ў тым, што ў кожнага майстра выяўленчага мастацтва як у творчага чалавека ёсць сваё, асабістае бачанне навакольнай рэчаіснасці, якое ён прапускае праз уласныя душу і сэрца, так на свет з’яўляюцца творы мастацтва, што ўражваюць сваёй адметнасцю, непаўторнасцю.
Шматлікія наведвальнікі выставы міжволі параўноўвалі некаторыя, зусім аднолькавыя па назве карціны мастакоў, якія былі намаляваны ў час пленэраў, іх вельмі здзіўляла, што гэтыя творы выяўленчага мастацтва па-сутнасці аказваліся зусім рознымі па зместу і творчаму ўвасабленню. Напрыклад, пад назвай “Залатая восень” былі прадстаўлены карціны мастакоў Івана Будзіча, Аляксандра Саўчанкі, Уладзіміра Пшонкі, Леаніда Масцінскага і Паўла Жарнасека. І, тым не менш, кожны з гэтых твораў зусім розны, па-свойму цікавы і незабыўны, яскрава сведчыць аб багатым унутраным свеце кожнага дойліда, яго жыццёвых перакананнях і своеасаблівых уяўленнях аб прыгожым.
Мікалай ГАРБАЧОЎ.
Лепель
Анатолий Павловский
Бывает, день внезапно вечереет
И холодеют зеркала озер.
Но в этот час мне Лепель сердце греет
И оставляет светлым кругозор.
И даль ясней, и смутное — за лесом,
И мнится мне, что многое могу.
А девушка на набережной Эсы —
На противоположном берегу…
Ну что мне делать с этим притяженьем
Святых озер и таинства воды,
В себе хранящей неба отраженье
И войн земных несмытые следы?!
Такое вот наследие досталось,
Чтоб улочки и улицы могли
Не позабыть ни молодость, ни старость,
Ни тех, что здесь безвременно легли.
И старый Лепель, птицами любимый,
Выходит на родительский порог,
Чтоб не грустили вербы и рябины,
Ждет сыновей на росстанях дорог…
Печаль светла, когда я вспоминаю
Над озером прощальный благовест…
Теперь другую речку обнимаю,
Но сердце помнит лепельских невест.
Не торопясь ни к славе, ни к почету,
Сродни уже степному ковылю,
Всегда живу по лепельскому счету,
Храню и помню первое — люблю!
Рейтинг комментария:
0
0
Уважаемый Анатолий! Ностальгия по родному краю всегда присутствует у любого человека, особенно тех, кому даровано свыше поэтическое видение мира и его маленькой кринички — места Отчего.
Надеемся на плодотворное сотрудничество.
С уважением Владимир Шевченко.
Рейтинг комментария:
0
0