Перамогі на першынстве

З новымі перамогамі выхаванцы секцыі таэквандо Беларускага грамадскага аб’яднання “Таэквандо” вярнуліся з 13 чэм­піянату і першынства Рэспублікі Беларусь, якія праходзілі ў г. Мінску. У комплексе практыкаванняў “Туль” ва ўзроставай катэгорыі ад 12 да 14 гадоў першае месца заняла Аліна Аўфяронак, другое —  прысуджана Жэню Агапоньку (у катэгорыі ад 11 да 13 гадоў), у катэгорыі ад дзесяці да адзінаццаці год — Ксюшы Галуза, а таксама Сяргею Крывіцкаму (узрост — 11 — 13 гадоў). Трэцяе месца ў катэгорыі ад шасці да сямі год занялі Віка Урбан і Ваня Жук, а ў катэгорыі ад 11 да 13 гадоў — Дзяніс Шнітко.

 Выдатна праявілі сябе юныя спартсмены і ў “Спарынгу”.

 Першае месца ў вагавой катэгорыі 30 кілаграмаў (11—13 год) заняў Жэня Агапонька, а ў катэгорыі 38 кілаграмаў (10 — 11 год) — Ксенія Галуза. Другое месца ў вагавой катэгорыі 52 кілаграмы (11 — 13) год заняла Аліна Аўфяронак, Павел Сушко (катэгорыя — 26 кілаграмаў, восем — дзевяць год) і Саша Семянько (35 кілаграмаў, 11 — 13 год). Трэцяе месца ў катэгорыі 23 кілаграмы (шэсць — сем год) заняла Віка Урбан, у катэгорыі 21 кілаграм (ва ўзросце пяць год) — Кірыл Прыгожаў, Антон Ганчарэнка (катэгорыя — 29 кілаграмаў, шэсць — сем год), Міша Забкоў (28 кілаграмаў, восем — дзевяць год), а таксама Мікіта Хацкевіч (вагавая катэгорыя — 34 кілаграмы, восем — дзевяць год) і Мікіта Бумага (вагавая катэгорыя — 46 кілаграмаў, 11 — 13 год). У катэгорыі 40 кілаграмаў (узрост 11 — 13 год) трэцяе месца заняў Дзяніс Шнітко, у катэгорыі звыш 35 кілаграмаў (узрост — восем — дзевяць год) — Ягор Хацкевіч.

 Ёсць і яшчэ адна радасная навіна. 16 выхаванцаў секцыі паспяхова здалі атэстацыйны экзамен. Кожны з іх павысіў свой спартыўны ўзровень, атрымаўшы новы пояс.

С. МАКСІМАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>