Мы ў адказе за тых, каго прыручылі

У лютым бягучага года, калі я ішла па вуліцы Войкава, насупраць будынка раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, на мяне напаў сабака, атрымала рваную рану нагі. Канечне, у мяне быў вельмі вялікі стрэс. Першую медыцынскую дапамогу мне аказалі ў амбулаторыі ўрача агульнай практыкі №1, на Плінтоўцы. Паколькі сабака быў ба­дзяжны, і ўстанавіць за ім дзесяцідзённае назіранне было немагчыма, мне прыйшлося пачаць прафілактычнае лячэнне супраць шаленства. Яно расцягнулася на тры месяцы. Прыйшлося прымаць моцныя дозы антыбіётыкаў “Рыфампіцын” на працягу дзесяці сутак праз кожныя восем гадзін па 300 міліграм.

За суткі прыходзілася атрымліваць па 900 міліграмаў. Усяго неабходна было зрабіць шэсць прышчэпак супраць шаленства. Курс лячэння закончыўся толькі 11 мая 2012 года.

 Я сама медыцынскі спецыяліст і ведаю, што ўсе людзі, якія хварэюць на шаленства, паміраюць у цяжкіх пакутах. Калі я была студэнткай медыцынскага інстытута і адначасова працавала ў бальніцы ў начны час і па выхадных, мне давялося ўбачыць такога хворага. Назіраць за ім было вельмі цяжка. Як выявілася, мужчыну ўкусіла хатняя кошка.

 Гэта гісторыя стала доказам таго, што мы павінны несці адказнасць за тых, каго прыручылі. Ніхто не супраць таго, каб акружаючыя трымалі катоў і сабак. Самае галоўнае — выконваць правілы іх утрымання.

 Вы не звярталі ўвагу, у якім непрывабным стане знахо­дзяцца пясочніцы для дзяцей? Многія з іх сталі прыбіральнямі для катоў і сабак. Аднак жа ў пясочніцах гуляюць маленькія дзеці! У любы час сутак у горадзе можна сустрэць сабак…

Лідзія УРБАН,

жыхарка г. Лепеля,

пенсіянерка.


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>