Залпавы скід вады

Сакавік сёлета выдаўся анамальным. Акрамя таго, што на працягу месяца трымалася стабільна адмоўная тэмпература паветра як удзень, так і ўначы, на зямлю выпала шмат снегу. Так, вышыня снежнага покрыва, паводле замераў метэастанцыі, 20 сакавіка складала 38 сантыметраў, што ў два з паловай разы перавышае сярэднія паказчыкі для другой дэкады месяца за 30 гадоў назіранняў.
Паводле даных снегаздымкі, запас вады ў слоі снегу складае 117 міліметраў (1170 тон на гектар), што ўдвая перавышае сярэднюю кліматычную велічыню для канца сакавіка. Структура снегу застаецца змерзлай, шчыльнай. Летась у гэту пару снежнае покрыва ўжо растаяла.

У сувязі са значнай пагрозай паводкі і падтапленняў пасяджэннем камісіі райвыканкама па надзвычайных сітуацыях прынята рашэнне аб аднаразовым залпавым скідзе вады са шлюзаў Лепельскай гідраэлектрастанцыі. Скід будзе праводзіцца з серады, трэцяга красавіка, да канца тыдня. Пастаўлена задача знізіць узровень воднага люстра Лепельскага возера на ўзровень яго натуральнага стану.
У выніку пад лёдам, асабліва ля берага, утворацца пустоты. Камісія, раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, таварыства выратавання на водах настойліва рэкамендуюць грамадзянам устрымацца ад выхаду на лёд па ўсёй акваторыі Лепельскага возера і яго прытокаў, бо ў падобных умовах значна павышаецца рызыка правалу. Асабліва пільную ўвагу трэба праявіць жыхарам вуліц, прылеглых да вады, бацькі павінны растлумачыць дзецям небяспеку выхаду на лёд такой парой.
Вядома, усе зацікаўленыя структуры прымуць вычарпальныя меры, аднак не менш залежыць і ад бяспечных паводзін саміх людзей.
Аляксандр ШЫДЛОЎСКІ,
старшыня камісіі райвыканкама па надзвычайных сітуацыях.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>