Другаснай сыравіне — другое жыццё

Апошнім часам утвараецца столькі бытавых адыходаў, што яны ствараюць небяспеку для навакольнага асяроддзя. Таму паўсюдна праводзіцца паасобны збор другаснай сыравіны з агульнай масы адыходаў. Драўніна, макулатура, металалом, рыззё, поліэтылен, пластык, шклабой, акумулятары, шыны могуць атрымаць новае жыццё ў выглядзе ўпаковачных, абгортачных, тарных і іншых матэрыялаў.

Збор і раздзяленне па відах адыходаў праводзяцца ўпаўнаважанымі юрыдычнымі асобамі ці індывідуальнымі прадпрымальнікамі.

Змешванне адыходаў у адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі дапускаецца пры іх захаванні ці абясшкоджванні. Захоўванне і захаванне адыходаў дапускаецца толькі ў санкцыянаваных месцах.

Перавозяцца адыходы транспартнымі сродкамі, якія выключаюць шкоднае ўздзеянне грузу на навакольнае асяроддзе і людзей.

Работнікі палігонаў цвёрдых камунальных адыходаў (ЦКА) абавязаны рэгулярна абследаваць транспартныя сродкі пры заездзе і выездзе на наяўнасць ДМР. Пры іх выяўленні ў кузаве пры заездзе на палігон транспартны сродак не дапускаецца да разгрузкі, выпадак фіксуецца ў журнале ўліку ЦКА.

Пры візуальным устанаўленні ДМР пасля выгрузкі транспартных сродкаў работнікі палігонаў абавязаны зафіксаваць выпадак у журнале ўліку, праінфармаваць раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя (РІПРіАНА), зрабіць запіс у двух паасобніках суправаджальнага пашпарта, аформіць акт агляду транспартнага сродку. У асаблівых выпадках можна даць магчымасць парушальніку выняць ДМР з адыходаў уласнымі сіламі і для разліку экалагічнага падатку па павышанай стаўцы выкарыстаць не агульную вагу адыходаў, а колькасць вынятых і ўзважаных ДМР, вывезеных на захаванне.

Штотыднёва адказныя асобы ЖКГ падаюць дакументы па кожным выпадку вывазу на захаванне ДМР у РІПРіАНА для прыняцця мер да парушальнікаў. Падатковыя дэкларацыі падаюцца ў падатковы орган у парадку і ў тэрміны, прадугледжаныя заканадаўствам. Стаўка экалагічнага падатку на захаванне тоны адыходаў з утрыманнем ДМР складае 6557967 рублёў.

РІПРіАНА прымае меры па прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці асоб, што дапусцілі вываз ДМР на захаванне; выдае копію пастановы па справе аб адміністрацыйным правапарушэнні ў адносінах асобы, прыцягнутай да адказнасці за захаванне ЦКА ў тэрытарыяльную падатковую інспекцыю для кантролю за спагнаннем экалагічнага падатку.

Парушэнне заканадаўства аб абыходжанні з адыходамі цягне папярэджанне ці накладанне штрафу ў памеры ад пяці да 50 базавых велічынь, на індывідуальных прадпрымальнікаў — да 200 БВ, на юрыдычных асоб — да 1000 БВ.

 Любоў ТРАХАЎЦОВА,

галоўны спецыяліст інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы

навакольнага асяроддзя.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>