Гарадскія гарызонты

— У Лепелі вядзецца актыўнае жыллёвае будаўніцтва, — адзначыў галоўны архітэктар раёна Вадзім Варган. – Хутка пашыраюцца межы горада за лік індывідуальных забудоўшчыкаў. Найбольш шпарка расце мікрараён “Поўдзень-1”, дзе ўзводзяцца дамы ся­дзібнага тыпу. Там доўжацца вуліцы Мінская, Тодара Кляшторнага, Браніслава Пржавальскага, Канстанціна Заслонава і іншыя.

Толькі ў 2010 го­дзе ў Лепелі было пабудавана 50 аднакватэрных жылых дамоў прыватнага сектара агульнай плошчай 7349 квадратных метраў, даведзенае заданне летась было перавыканана больш чым у два разы.

У мінулым годзе ўведзены 60-кватэрны і 40-кватэрны жылыя дамы па вуліцы Чуйкова агульнай плошчай 5649 квадратных метраў.

— Якія здабыткі першых двух месяцаў бягучага года?

— У студзені завершана будаўніцтва 60-кватэрнага жылога дома па вуліцы Чуйкова. Дзякуючы гэтаму, жыллёвы фонд горада павялічыўся яшчэ на 3383 квадратныя метры. На чарзе ўзвядзенне двух 40-кватэрных дамоў па вуліцах Максіма Горкага і Інтэрнацыянальная.

— Як будуць пашырацца гарадскія кварталы ў наступныя гады пяцігодкі?

— У 2012 годзе вырастуць гмахі двух 100-кватэрных жылых дамоў па вуліцах Чуйкова і Школьнай. Шпаркімі тэмпамі пачнецца забудова шматпавярховымі жылымі дамамі мікрараёна горада, што ўзнікне паміж вуліцай Чуйкова і аўтамагістраллю Мінск – Віцебск.

Ставіцца задача па зніжэнню сабекошту і паляпшэнню якасці будаўніцтва, узвядзенню камфортнага і энергаэфектыўнага жылля. Для гэтага неабходна наладзіць вытворчасць сваіх будаўнічых матэрыялаў: фундаментных блокаў, перамычак, пліт перакрыцця, бардзюрнага каменя, пліткі. Гэта дасць магчымасць істотна падзешавіць іх кошт, стварыць новыя рабочыя месцы. Штогод плануецца ўзводзіць не менш як па 20 тысяч квадратных метраў жылля, максімальна актывізаваць і ўсебакова стымуляваць індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва.

Паралельна трэба ўзводзіць і аб’екты сацыяльнай інфраструктуры. Напрыклад, па вуліцы Школьная за сродкі спажывецкай кааперацыі будзе пабудаваны новы гандлёвы комплекс “Уні­версам” з разлікова-касавым цэнтрам і аптэкай. Мяркуецца распачаць і ўзвядзенне ў Лепелі лядовай арэны, якое павінна быць завершана ў 2014 годзе.

М. ГАРБАЧОЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>