Віртуальная экскурсія

  Выкладчык геадэзіі і інфарматыкі аграрна-тэхнічнага кале­джа Аляксандр Сахараў распрацаваў віртуальную экскурсію па Лепелі. Зрэшты, сказаць так — значыць нічога не сказаць. Праца, над якой не адзін год шчыравалі выкладчык і яго навучэнцы, па-свойму ўнікальная. Наўрад ці знойдзеш падобную ў нашым раёне, ды і не толькі ў нашым. Фактычна гэта маленькая электронная энцыклапедыя нашага горада.

— Аляксандр Іванавіч, што з’явілася штуршком да пачатку вашай арыгінальнай працы?

  — Магчыма, тое, што сам я нетутэйшы.

Трыццаць гадоў таму назад прыехаў у Лепель. Падштурхнула элементарная цікавасць да горада, у якім жыву. Ды і гасцям будзе што паказаць, асабліва калі прыедуць у дажджлівы дзень і не будзе магчымасці прайсціся па нашым горадзе пешшу.

 — Раскажыце, як пачыналася работа над праектам. Пачыналі  адзін?

  — Не. Ужо некалькі гадоў вяду ў каледжы гурток “Персанальныя ЭВМ”. Неяк трапілася на вочы падрабязная карта Лепеля. Разбілі яе на квадраты і адсканіравалі, перавялі ў электронны варыянт. А далей усё пайшло вельмі проста: выбіраеш любы аб’ект на карце і пачынаеш над ім працаваць, напаўняючы канкрэтным зместам.

— Проста, ды не зусім. Патлумачце, калі ласка, на прыкладах.

  — Вось, напрыклад, чыгуначная станцыя “Лепель” і чыгунка на Оршу. Ці багата хто ведае, што будавалася яна ў 1925 годзе, вельмі хутка, літаральна за паўгода; што на цырымонію яе адкрыцця прыязджаў маршал Тухачэўскі;  што былі выпушчаны два медалі спецыяльна для ўшанавання будаўнікоў чыгункі. Партыя медалёў была невялічкая, і яны адразу сталі рарытэтам. Дарэчы, адзін з іх — імянны (ад імя нейкіх Грыгор’евых). Нам удалося знайсці фотаздымкі гэтых узнагарод і ўзнавіць іх аблічча.

 — Але ж гэта грунтоўная, карпатлівая праца. Хто вам дапамагае? Па якім прынцыпе выбіраеце аб’екты для даследавання?

  — Шляхі дастаткова ўмоўныя: даследуем помнікі горада: прыродныя, архітэктурныя, гістарычныя, рэлігійныя. Звяртаемся да назваў вуліц, і ў першую чаргу тых, якія названы імёнамі пэўных асоб. Тут непачаты край работы. Калі адны вуліцы названы імёнамі асоб, пра якіх бадай кожны чуў і якія, дарэчы, маюць даволі ўмоўнае дачыненне да гісторыі горада, то іншыя назвы вуліц, хай сабе і невялікіх, завулкаў, наадварот, уяўляюць цікавасць, бо не так шырока вядомы і распрацаваны. Напрыклад, вуліцы ў гонар землякоў, герояў вайны ў Афганістане і г. д.

 — Ваша работа падыходзіць да завяршэння?

  — Можна сказаць, так, а можна — і наадварот. Вось мы даследуем назвы вуліц. А можна ж звярнуцца да асобных дамоў, якія ў Лепелі маюць рэальную гістарычную каштоўнасць, выявіць людзей, якія тут жылі і па­мнажалі славу нашага горада. Можна расказаць пра цудоўныя помнікі прыроды лепельскага краю. Такім чынам, распачаты працэс можа стаць бясконцым.

 — Дарэчы, пра лепельскі край. У вас не ўзнікала намеру пашырыць геаграфію віртуальнай экскурсіі па ўсім раёне?

  — Ідэя цікавая, але ў гэтым выпадку не абысціся без фінансавай падтрымкі.

Чакайце, яшчэ раз пра фінансавы бок справы. Няўжо такім арыгінальным праектам ніхто не зацікавіўся? Гэта ж проста неацэнны матэрыял для турыстаў, краязнаўцаў, гісторыкаў. І ўрэшце, любы якасны прадукт, інтэлектуальны таксама, мае свой кошт.

  — Прызнацца, мы дагэтуль яго надта і не прэзентавалі. Так, робім для ўнутранага карыстання. З дапамогай мультымедыя выкарыстоўваем для выхаваўчай работы ў кале­джы. Калі хтосьці іншы зацікавіцца, вядома, мы не супраць. Але матэрыяльны бок справы пакуль што ўсур’ёз не разглядалі. Куды цікавей пазнавальны аспект. Ведаць свой горад — добра, важна і неабходна.

— Хачу зрабіць адну заўвагу. Задума цікавая, праект варты ўвагі і шараговых гісторыкаў ды краязнаўцаў, і педагагічнай грамадскасці. Ды і проста ў любым сямейным камп’ютары мець электронную экскурсію па краі — гэта ж здорава! Адзінае, было б яшчэ цікавей, калі б яна была ў беларускамоўным альбо ў двухмоўным варыянтах. Зрэшты, гэта не цяжка па­правіць, перакладчыкі знойдуцца.

  Гутарыў

Уладзімір МІХНО.

 

 

Один комментарий для “Віртуальная экскурсія

  • 17.02.2012 в 9:33 пп
    Permalink

    Не только редкое, интересное увлечение Александра Сахарова, но и необходимое для нынешнего и будущего поколения. Жаль, что недостаток средств не позволяет установить эту программу для пользователей интернета, чтобы все те, кто помнит и любит Лепельский край, могли узнать больше об историческом и нынешнем своей Малой Родины, находясь от нее вдалеке.
    Я живу уже давно вдалеке от Лепельского края, в г. Волгограде. Но память о дорогих и милых сердцу местах никогда не затуманится. Об этом и в моем стихотворении.

    ЛЕПЕЛЬ

    Бывает, день внезапно вечереет
    И холодеют зеркала озер.
    Но в этот час мне Лепель сердце греет
    И оставляет светлым кругозор.
    И даль ясней, и смутное — за лесом,
    И мнится мне, что многое могу.
    А девушка на набережной Эсы —
    На противоположном берегу…
    Ну что мне делать с этим притяженьем
    Святых озер и таинства воды,
    В себе хранящей неба отраженье
    И войн земных несмытые следы?!
    Такое вот наследие досталось,
    Чтоб улочки и улицы могли
    Не позабыть ни молодость, ни старость,
    Ни тех, что здесь безвременно легли.
    И старый Лепель, птицами любимый,
    Выходит на родительский порог,
    Чтоб не грустили вербы и рябины,
    Ждет сыновей на росстанях дорог…
    Печаль светла, когда я вспоминаю
    Над озером прощальный благовест…
    Теперь другую речку обнимаю,
    Но сердце помнит лепельских невест.
    Не торопясь ни к славе, ни к почету,
    Сродни уже степному ковылю,
    Всегда живу по лепельскому счету,
    Храню и помню первое — люблю!

    С уважением, Анатолий Павловский

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>