Восень — работ восем

Прыбавілася работы восенню ў сельгаскааператыва, створанага пры сельскім савеце. Адзін з трактароў задзейнічалі на ўборцы ўраджаю з прысядзібных участкаў. Паслуга аказалася запатрабаванай. Недзе каля пяцідзесяці пяці прысядзібных участкаў абслужыла бульбакапалка.

Убрана восем гектараў бульбы з уласных падвор’яў у Камені, Чарэйшчыне, Ладасне, Курмялёўцы, Кабаку, Пясках і іншых вёсках.
Дровы для вяскоўцаў
Па ранейшаму займаецца сельгаскааператыў і забеспячэннем насельніцтва дрывамі. Выпісваюць іх у мясцовым лясніцтве, возяць на трактары кааператыву. Людзям выгадна, бо цэны на перавозку дроў прымальныя. Сёлета зрабілі ўжо сто пяць рэйсаў, вывезлі 588 кубаметраў дроў. Забяспечваюць палівам не толькі жыхароў свайго, але і Баброўскага сельсавета.
Добраўпарадкаванне працягваецца
Трыццаць мільёнаў рублёў выдаткавана на асфальтаванне ўчастка дарогі ў аграгарадку, на дзевяць мільёнаў устанавілі бардзюраў. Дапамаглі ў гэтай справе ДБУ-34 і ПМС.
Пабудаваны два з паловай кіламетры плоту, добраўпарадкаваны мясцовыя могілкі на суму пятнаццаць з паловай млн рублёў. Цяпер спілоўваюць пашкоджаныя стыхіяй дрэвы ў Забароўі.
Віктар ЛЯШЧЫНА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>