Весткі з гімназіі

Кансультацыя псіхолага
Атрымаць кваліфікаваную параду псіхолага ці сацыяльнага педагога на канікулах мелі магчымасць не толькі дзеці, але і бацькі. У гімназіі працуе сацыяльна-псіхалагічны клуб “Равеснік”.
На канікулах таксама прайшла тэматычная дыскатэка пад дэвізам “Разам — за культурны адпачынак”, на якой “далі бой” шкодным звычкам. Вучні другога — сёмага класаў удзельнічалі ў раённым турніры па шахматах.

“Ветразь” — на “Вахце памяці”
Піянеры дружыны “Ветразь” добраўпарадкавалі магілу воіна-інтэрнацыяналіста Ігара Салаўёва, які загінуў у Афганістане. Ён у свой час закончыў СШ №2 імя Ерашова. Піянерская дружына ўдзельнічала і ў традыцыйнай кастрычніцкай “Вахце памяці”.
А члены БРСМ наладзілі акцыю “Адходы ў даходы” па зборы макулатуры.
Уладзімір МІХНО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>