Весткі з БРСМ

Школьны марафон
Пад такой назвай сёлета праходзіў конкурс на лепшую школьную пярвічную арганізацыю БРСМ. Удзельнічалі каманды з пяці школ раёна: СШ №1 і №3, гімназія, Старое Лядна і Бароўка — вучні ва ўзросце ад восьмага да адзінаццатага класа. Трэба было прадэманстраваць візітоўку пярвічкі, рэкламу для ўступлення ў БРСМ, выступленне агітбрыгады. Ад дэманстрацыі відэароліка “Адзін дзень з жыцця арганізацыі” сёлета адмовіліся, узяўшы пад увагу няроўныя тэхнічныя магчымасці школ-удзельніц.

Шчыра парадавала БРСМаўская пярвічка са Старога Лядна. Але ўвогуле ніводная каманда не апынулася ў аўтсайдарах. У такіх выпадках кажуць: перамагла дружба.

Нашы акцыі трымаюцца годна!
Завяршылася лютаўская акцыя “Да абароны Айчыны гатовы!” Вучні СШ №3 і гімназіі па традыцыі праводзілі яе ў цесным супрацоўніцтве з РАУС і РАНС. Добрай традыцыяй у апошнія гады стала і наведванне навучэнцамі ліцэя пошукавага батальёна ў Заслонаве.
На змену лютаўскай прыйшла сакавіцкая акцыя “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь”, да якой актыўна зараз рыхтуецца арганізацыя БРСМ. Амаль у кожнай школе ўстанавілі скрынку, куды юнакі і дзяўчаты закідваюць “сто ідэй для Беларусі”.

Мы — “УКантакце”
Па выніках мінулага года арганізацыя заняла першае месца за работу ў інтэрнэце. БРСМаўцы стварылі сваю групу “Укантакце”, старонку ў Твітары і “Жывы часопіс”. Групу “Укантакце” складаюць 498 чалавек. Ладзяцца конкурсы ў інтэрнэце. Напрыклад, летась падчас конкурсу “Міс і містар БРСМ” некаторыя дзяўчаты набралі па дзве тысячы так званых “лайкаў” — ухвальных водгукаў.

“Мабіла-арт”
З пачатку гэтага года праходзіць рэспубліканскі конкурс “Мабіла-арт” на лепшы відэаролік, зняты на мабільны тэлефон. Паступіла шэсць работ. Найцікавейшым пакуль выглядае відэаролік, аўтары якога старшакласнікі з Баброўскай СШ Дзіма і Улад Бобрыкі, дзе хлопцы дэманструюць экстрэмальныя трукі з галіны так званага акрастрыту, што па-іншаму называецца вулічнай акрабатыкай. Цікавыя таксама работы вучняў СШ №4 (актуальны рэпартаж пра кнігі) і Бароўскай СШ (ролік-легенда пра паходжанне мясцовых азёр). Вынікі конкурсу будуць падведзены ў сакавіку.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>