Будуецца «Універсам»

У раёне гімназіі імя І. Ерашова размешчаны шматкватэрныя дамы. Жыхарам мікрараёна вельмі не хапала гандлёвага прадпрыемства з вялікім асартыментам тавараў.
І вось на ўчастку паміж пяціпавярховымі дамамі, размешчанымі па вуліцах Чуйкова і Гагарына, пачалося будаўніцтва магазіна “Універсам”.

Плошча гандлёвага прадпрыемства будзе складаць 200 квадратных метраў. Пры набыцці тавараў пакупнікі змогуць карыстацца дысконтнымі картамі. Прадугледжаны невысокія гандлёвыя надбаўкі на тавары.
Для зручнасці пакупнікоў у магазіне будуць працаваць аптэчны кіёск, разлікова-касавы цэнтр Цэнтра банкаўскіх паслуг № 211 філіяла № 214 ААТ “ААБ “Беларусбанк”.
С. МАКСІМАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>