Абнаўляюцца экспазіцыі

На цэнтральнай сядзібе Бярэзінскага біясфернага дзяржзапаведніка ідзе капітальны рамонт памяшканняў і выставачных залаў Музея прыроды, які прадугледжвае і замену, абнаўленне экспазіцый. Работы мяркуецца завяршыць да канца бягучага года.

Новы будынак лясніцтва
На ўездзе ў вёску Крайцы завяршаецца будаўніцтва новага будынка Крайцаўскага лясніцтва. Заканчваецца выкананне аддзелачных работ, вядзецца добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі.

Побач з новым будынкам лясніцтва ўзведзена высокая металічная вышка для назіранняў, прызначаная для прыродаахоўных мэт, у тым ліку і папярэджання ўзнікнення пажараў у лясах і на тарфяніках.

Ніўкі запрашаюць адпачыць
У Ніўках, размешчаных за некалькі соцень метраў ад аўтамагістралі Мінск — Віцебск і паблізу возера Манец, узведзена дзевяць домікаў гасцінічнага тыпу. Маецца абуладкаваная пляцоўка для пікнікоў. Будуецца кафэ на 30 пасадачных месцаў.

Устаноўлены жалезабетонныя слупы
Вёска Саўскі Бор знаходзіцца на адлегласці 60 кіламетраў ад Лепеля. Ёсць некалькі пастаянных жыхароў, аднак большасць ураджэнцаў гэтага населенага пункта, размешчанага ў глыбіні Бярэзінскага біясфернага дзяржзапаведніка, наведвае свае жылыя дамы толькі ў летне-асенні перыяд. Каб забяспечыць бесперапыннае паступленне электраэнергіі ў Саўскі Бор, работнікі раёна электрасетак замянілі драўляныя слупы высакавольтных ліній электраперадач, якія вядуць у гэтую вёску, на жалезабетонныя.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>